Югася Каляда
| Югася Каляда лац. Juhasia Kalada | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Яўгенія Парашчанка |
| Псэўданімы | Югася Каляда |
| Нарадзілася | 10 лютага 1981 (45 гадоў) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьніца |
| Мова | беларуская |
| Значныя творы | Галоўная памылка Афанасія, 2005, Перамена месцаў, 2025 |
Юга́ся Каляда́ (сапраўднае імя Яўге́нія Стрыжак[1], у дзявоцтве — Пара́шчанка; нар. 10 лютага 1981, Гомель, Беларусь) — беларуская пісьменьніца, паэтка, праваабаронца.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзілася ў Гомелі. Навучалася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту (Менск). У 2006 годзе вучылася на юрыдычным факультэце менскага Інстытуту парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Піша прозу і вершы. Друкавалася ў газэтах «Наша Ніва», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», калектыўным літаратурным зборніку «Формула каханьня». У 2004 годзе стала адной зь пераможцаў конкурсу маладых літаратараў імя Пэтраркі, які ладзіўся Беларускім ПЭН-цэнтрам. У 2005 годзе выйшла першая кніжка ейнай прозы «Галоўная памылка Афанасія»[2], якую філёзаф Ігар Бабкоў назваў «самым скандальным і кантравэрсійным літаратурным дэбютам дзесяцігодзьдзя». Творы Югасі Каляды выразна эгацэнтрычныя. Аўтабіяграфічныя пасажы пісьменьніца шчыльна пераплятае з ірэальнасьцю сноў, фантазіяў ды канспэктаў ненапісаных раманаў. У пачатку 2007 году «Галоўная памылка Афанасія» зьявілася ў перакладзе на польскую мову. Кніга атрымала назву «Traktor»[3].
У 2024 годзе ў выдавецтве "Пфляўмбаўм" зьявіўся другі раман пісьменьніцы -- "Перамена месцаў"[4][5].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]2005: Галоўная памылка Афанасія. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2005.
2025: Перамена месцаў. — Вільня: Пфляўмбаўм, 2024.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Пара беларускіх валанцёраў выдаткуе вясельныя грошы на дапамогу Данбасу
- ↑ Аксана Бязлепкіна, Дакторка Югася, альбо Як здабыць літаратурную нішу, ARCHE "Пачатак, № 1,2 (41,42) - 2006, https://xn--d1ag.xn--e1a4c/pub/arche/html/2006-1/biazlepkina106.htm
- ↑ Югася Каляда, Litrazh.org, https://litrazh.org/name/yugasya-kalyada
- ↑ Перамена месцаў. Югася Каляда, Новыя беларускія кнігі, https://bellit.store/%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B0-%D0%BC%D0%B5%D1%81%D1%86%D0%B0%D1%9E-%D1%8E%D0%B3%D0%B0%D1%81%D1%8F-%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D0%B4%D0%B0/
- ↑ Паваліла моцная літаратура! «Перамена месцаў» Югасі Каляды, Наша Ніва, 08.02.2025, https://nashaniva.com/361273
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блог Югасі Каляды на сайце livejournal.com
- Югася и Трактор. «Советская Белоруссия»(недаступная спасылка) (рас.)