Ясіня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ясіня
укр. Ясіня
Від на вёску
Від на вёску
Jasina gerb.gif
Герб Ясіні
Першыя згадкі: 1555
Мястэчка з: 1947
Краіна: Украіна
Вобласьць: Закарпацкая
Раён: Рахаўскі
Сельская рада: Ясінянская
Плошча: 1,46 км²
Вышыня: 650 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць: Green Arrow Up Darker.svg 8619 чал.[1]
шчыльнасьць: 5903,42 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 3132
Паштовы індэкс: 90630
КОАТУУ: 2123656200
Геаграфічныя каардынаты: 48°15′32″ пн. ш. 24°21′18″ у. д. / 48.25889° пн. ш. 24.355° у. д. / 48.25889; 24.355Каардынаты: 48°15′32″ пн. ш. 24°21′18″ у. д. / 48.25889° пн. ш. 24.355° у. д. / 48.25889; 24.355
Ясіня на мапе Ўкраіны
Ясіня
Ясіня
Ясіня
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ясіня́ (па-ўкраінску: Ясіня, па-гуцульску: Ясінє, па-вугорску: Kőrösmező) — мястэчка ў Рахаўскім раёне Закарпацкай вобласьці Ўкраіны. Знаходзіцца за 30 км ад раённага цэнтру і за 274 км ад Ужгараду.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ясіня разьмяшчаецца ля ўзножжа горных масіваў Чарнагоры і Сьвідаўцу, над ракою Чорнаю Цісаю, у межах Ясінскай даліны(uk).

На паўднёва-заходняй ваколіцы паселішча ручай Сьвідавец упадае ў Чорную Цісу. У самім пасёлку рака Лапушанка ўпадае ў Лазяшчыну.

Паходжаньне назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле легенды, галічанін Іван Струк пас на гэтым месцы авечкі, але раптоўны глыбокі сьнег перашкодзіў яму перагнаць чараду дадому. Тады ён зрабіў зь ясеню кашару для авечак, а сам падаўся да сваіх. Вярнуўшыся, ён застаў чараду цэлаю і здароваю, ды яшчэ і з прыплодам. На знак удзячнасьці Богу ён збудаваў драўляную цэркаўку, якую празвалі Струкаўскаю. А ясень адгэтуль стаў сымбалем паселішча і ягонаю назваю. Таму і на гербе Ясіні — авечнік Струк, зялёнае дрэва ды авечая чарада.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая згадка ў пісьмовых крыніцах — 1555 р. (заснавальнікі — гуцулы з галіцкага боку Карпатаў). У гэтай згадцы вядзецца пра тое, што мястэчка належыць вугорскаму фэўдалу Драгфу, а ў 1583 р. перайшло ва ўласнасьць фэўдала Каролі.

У XVIII стагодзьдзі ў ваколіцях Ясяні дзейнічалі апрышкі. Ад іх тут засталася «каплічка Доўбуша», збудаваная коштам атамана ў 1750 року. Вядомыя таксама гісторыі пра тое, што ў Ясіні на пачатку XVIII стагодзьдзя загінуў іншы вядомы правадыр апрышак — Рыгор Пінця. Апрышкаўскі загон пад даводзтвам Міхайла Фішарука-Марышчука дзейнічаў у ваколіцях Ясіні нават у першыя рокі Першай сусьветнай вайны.

У XIX стагодзьдзі Ясіня — мястэчка Тысадалінянскага павету Марамароскага камітату. Карысталася ўласнаю пячаткаю з гербам: на срэбным тле — зялёнае ясеневае дрэва, пад якім селянін пасьвіць козы.

У 1914 року аўстра-вугорскія ўлады забілі 65 жыхароў за сымпатыі да расейскіх войскаў.

8—9 лістапада 1918 року ў Ясіні адбылася ўсеагульная Народная Рада, якая абвясьціла пра непадпарадкаваньне Аўстра-Вугорскай імпэрыі і стварэньне Гуцульскай Рэспублікі у складзе ЗУНР.

Вугоршчына вырашыла здушыць сэпаратыстаў, на пачатку студзеня 1919 р. у паселішча прыбыў каральны гарнізон колькасьцю 608 чалавек. Даведаўшыся пра гэта, 42 ясінчаніна пад выглядам царкоўнай каляды разам са сьвятаром пад гукі трамбітаў прыйшлі на чыгуначны вакзал, дзе знаходзіліся вугорцы, і раззброілі іх. Ясіню абвясьцілі сталіцаю Гуцульскай Рэспублікі, прэзыдэнтам абралі Сьцяпана Клачурака.

10 студзеня Гуцульская рада арганізавала з часткаю УГА паход на Сыгет, у часе якога былі вызваленыя вёска Квасы, места Рахаў, пасёлак Вялікы Бычкоў і места Сыгет. Падчас баёў у Сыгеце войскі Гуцульскай Рэспубліканскай арміі атрымалі паразу.

Польскі жаўнер на мосьце праз Чорную Цісу

У чэрвені 1919 р. румынскія войскі занялі Ясіню. Пазьней паводле ўмоваў Сэн-Жэрмэнскай мірнай канфэрэнцыі Ясіня, як і ўсё Закарпацьце, была далучаная да Чэхаславаччыны.

У 1938—1939 рр. была абвешчаная Карпацкая Ўкраіна. Ясінчане бралі актыўны ўдзел у вайне супраць хорціскай Вугоршчыны, але пад Хустам войскі карпацкіх украінцаў атрымалі паразу. 14 кастрычніка 1944 року пасьля 17-дзённага баю ў паселшіча ўвайшлі савецкія войскі. Цягам 1944—1953 р.р. вялікая колькасьць жыхароў паселішча ўвайшла ў шэрагі АУНУПА і вяла барацьбу за незалежнасьць Украіны.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 9370 жыхароў; 1986 год — 7900 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 8043 жыхары; 2005 год — 9100 жыхароў

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адною з асноўных галінаў эканомікі Ясіні ёсьць народная гаспадарка: жывёла-, найперш авечкагадоўля, пчалярства, паляўніцтва, дрэванарыхтоўка і перапрацоўка, народныя промыслы.

Дзякуючы зручнаму геаграфічнаму разьмяшчэньню ў Ясіні досыць хутка разьвіваецца індустрыя турызму і адпачынку — набліжанасьць да такіх гарналыжных курортаў, як Драгабрат і Букавель, спрыяе пашырэньню інфраструктуры. Турыстычнаю і лекавальнаю прываблівасьцю Ясіні стала купаньне ў гуцульскіх чанах.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вадаспад Труфанец
Царква Ўзьнясеньня Гасподняга

Прыродныя помнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • вадаспад Труфанец
  • Парк культуры і адпачынку
  • Ясянёўскі ясень

Архітэктурныя помнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіліся[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пражывалі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ю. И. Балега, С. И. Бобинец, С. К. Ваш и др.; сост. В. Л. Кандель, Л. Д. Годованный. Советское Закарпатье: Путеводитель-справочник. — Ужгород: Карпати, 1983.
  • В. Піпаш. Закарпатська Гуцульщина: історико-етнографічний нарис. — Ужгород: Вид-во О.Гаркуші, 2012

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ясінясховішча мультымэдыйных матэрыялаў