Ястшэмбскі Вэнгель Ястшэмбе-Здруй
Ястшэмбскі Вэнгель | |
![]() | |
Заснаваны | 1961 |
---|---|
Чэмпіянат | Плюс-ліга |
2023—2024 | 1 месца |
Спасылкі | |
Афіцыйная бачына | |
![]() |
Ястшэ́мбскі Вэ́нгель (па-польску: Jastrzębski Węgiel) — польскі валейбольны клюб зь места Ястшэмбе-Здруй. Быў заснаваны ў 1961 годзе. Клюб гістарычна цесна павязаны з здабычай вугалю ў рэгіёне.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гісторыя валейболу ў Ястшэмбе-Здруй пачалася ў 1949 годзе, калі група маладых хлопцаў зь мясцовых школ, ачоленыя спартовым функцыянэрам Янам Мацееўскім, заклала клюб пад назвай ЛЗС[1]. У 1961 годзе клюб спыніў сваё існаваньне, але ў тым жа годзе, у сувязі з ростам насельніцтва, выкліканым пачаткам здабычы вугалю ў рэгіёне, быў створаны новы клюб пад назвай «Гурнік». Клюб складаўся з чатырох сэкцыяў, маючы каманды па боксе, валейболе, футболе і хакеі. У 1970 годзе клюб зьмяніў назву на ГКС. У найвышэйшы польскі дывізіён каманда трапіла ў 1990 годзе[1].
Напярэдадні сэзону 1990—1991 гадоў сэкцыі настольнага тэнісу, хакею і валейболу аддзяліліся ад асноўнага клюбу, у выніку чаго валейбольная каманда пачала спаборнічаць пад назвай «Ястшэмбе Барыня». У 1991 годзе дружына, ачоленая трэнэрам Браніславам Арлікоўскім, здабыла свой першы мэдаль чэмпіянату Польшчы, заняўшы выніковы трэці радок. У 1993 годзе клюб страціў месца ў элітным дывізіёне, вярнуўшыся да галоўнай лігі толькі ў 1997 годзе. У 1999 годзе галоўным трэнэрам каманды стаў Ян Сух, які ў 2001 годзе здабыў другі камплект бронзавых мэдалёў у гісторыі клюбу[1]. У 2003 годзе ён паўтарыў гэты ж вынік[1]. У 2004 годзе клюб трапіў пад кантроль вугальнай кампаніі JSW, у выніку чаго атрымаў новую назву — «Ястшэмбскі Вэнгель».
У наступныя гады каманда паляпшала свае вынікі. Гэтак у 2006 годзе ястшэмбяне здабылі срэбныя мэдалі айчыннага першынства. У 2010 годзе посьпех паўтарыўся. Не зважаючы на цяжкасьці ў вугальнай галіне і складаных варунках галоўнага спонсара каманды, з 2016 году «Ястшэмбскі Вэнгель» стаў моцным клюбам. У 2021 годзе валейбалісты каманда ўпершыню сталі чэмпіёнамі Польшчы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г «Historia». Jastrzębski Węgiel.