Перайсьці да зьместу

Ясеншчына (зьніклае паселішча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ясеншчына
лац. Jasienščyna
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Мазырскі
Сельсавет Міхалкаўскі
Часавы пас
Насельніцтва
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2351
Нумарны знак 3

Ясеншчына — былая вёска ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Міхалкаўскага сельсавету.

Вялікае Княства Літоўскае ў Рэчы Паспалітай

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Аколіца Ясеншчына на схематычным пляне Мазырскага павету каля 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ясеншчына апынулася ў межах Расейскай імпэрыі, ад 3 траўня 1795 году ў адноўленым Мазырскім павеце Менскага намесьніцтва, з 12 сьнежня 1796 губэрні.

У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 10 жыхароў хутара Ясеншчына аднадворца Збароўскага былі вернымі парафіяльнага касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Кімбараўцы[1].

Ад парэформавага пэрыяду Ясеншчына адміністрацыйна належала да Міхалкаўскай воласьці.

У крыніцы пад назвай «Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г.» сказана, што ў вёсцы Ясеншчына Кустаўніцкага сельскага таварыства жылі 6 гаспадароў зь ліку вольных хлебаробаў. Належалі яны да Галоўчыцкай рыма-каталіцкай парафіі[2].

На 1909 год у аколіцы Ясеншчына — 4 двары з 32 жыхарамі[3].

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Ясеншчына ў складзе Міхалкаўскай воласьці, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзеяла «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[4].

  1. ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 426
  2. ^ Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 80об.
  3. ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 223
  4. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)