Яраслаў Вэрхліцкі
| Яраслаў Вэрхліцкі | |
Ян Вілімек. Партрэт Яраслава Вэрхліцкага | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 17 лютага 1853[1][2][2][…] |
| Памёр | 9 верасьня 1912[1][2][2][…] (59 гадоў) |
| Пахаваны | |
| Сужэнец | Людміла Вэрхліцкая[d] |
| Дзеці | Эва Вэрхліцкая[d] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік, мовазнавец, паэт, перакладнік, пэдагог, драматург, лібрэтыст, прафэсар унівэрсытэту, літаратурны крытык, журналіст, палітык, настаўнік, перакладнік, драматург, перакладчык Адама Міцкевіча |
| Мова | француская мова[2], італьянская мова[2], гішпанская мова[2], нямецкая[2], польская мова[2], вугорская мова[2], нарвэская мова[2], чэская мова[2] і ангельская[2] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Я́раслаў Вэрхлі́цкі (Вырхлі́цкі; па-чэску: Jaroslav Vrchlický — псэўданім; сапраўднае імя Эміль Фрыда, па-чэску: Emil Frída; 17 лютага 1853, Лоўні — 9 верасьня 1912, Домажліцы) — чэскі паэт, драматург, перакладчык паэзіі на чэскую мову, кіраўнік так званай «касмапалітычнай» школы ў чэскай літаратуры.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў сям’і гандляра. Брат перакладчыка і тэатральнага крытыка Бэдржыха Фрыды. Скончыў Праскі ўнівэрсытэт. З 1893 году прафэсар Праскага ўнівэрсытэту. З 1890 року сябра Чэскай акадэміі навук і мастацтваў.
Бацька акторкі, журналісткі, драматурга, паэткі і пісьменьніцы Эвы Вэрхліцкай.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ягоная творчасьць фармавалася на традыцыях рамантызму і пад уплывам францускіх парнасцаў. Дэбютны зборнік лірыкі «З глыбінь» (1875) прасякнуты пэсымістычнымі матывамі. У зборніках «Эклёгі і песьні» (1880), «Паломніцтва да Эльдарада» (1882) сьцьвярджаў сэнсуалістычнае ўспрыняцьце жыцьця. Цэнтральнае месца ў творчасьці Вэрхліцкага займаюць цыкль паэтычных зборнікаў пад агульнай назвай «Эпапея чалавецтва» («Дух і сьвет», 1878; «Міты», т. 1—2, 1879—80; «Абломкі эпапеі», 1886; «Новыя абломкі эпапеі», 1894; «Багі і людзі», 1899, і інш.), а таксама паэмы «Ілярыён» (1882), «Твардоўскі» (1885), «Бар Кохба» (1897), у якіх, зьвяртаючыся да знакамітых постацяў (Джардана Бруна, Галілео Галілей, Ян Гус, Ян Жыжка) і падзеяў мінуўшчыны (француская рэвалюцыя 1789—1799), імкнуўся асэнсаваць ход гістарычнага разьвіцьця чалавецтва. Грамадзянскімі матывамі насычаны зборнікі «Сялянскія баляды» (1885) і «Мая радзіма» (1903). Аўтар зборнікаў «Санэты самотніка» і «Галасы ў пустыні» (абодва 1900).
Узбагаціў чэскую паэзію новымі паэтычнымі формамі і вершаванымі памерамі. Пісаў апавяданьні, эсэ, п’есы («Ноч на Карлштэйне», 1884; трылёгія «Іпадамія», т. 1—З, 1883—90, у 1891 напісаная музыка З. Фібіхам). Перакладаў на чэскую мову Дантэ, Тарквата Таса, Людовіка Арыёста, Джорджа Байрана, Фрыдрыха Шылера, Ёгана Вольфганга Гётэ, Адама Міцкевічаа і іншых.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2017 годзе ў сэрыі «Паэты планеты» выйшла кніга выбраных твораў у перакладзе Лявона Баршчэўскага.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0