Ян XV
| па-лацінску: Ioannes XV | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | X стагодзьдзе |
| Памёр | сакавік 996[1] |
| Пахаваны | |
| Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
| Заняткі | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік |
Ян XV (па-лацінску: Ioannes PP. XV), сьвецкае імя Джаваньні дзі Гальіна Альба (па-італьянску: Giovanni di Gallina Alba; Рым, Папская дзяржава — 1 красавіка 996 году, Рым, Папская дзяржава) — папа рымскі з жніўня 985 па сваю сьмерць у красавіку 996 году. Ян XV быў сынам рымскага прасьбітара Лео. У той час як яго абралі папам ён быў кардыналам-сьвятаром[3]. У 993 годзе быў першым папам, якога зрабілі сьвятым. На просьбу нямецкага кіраўніка, ён быў кананізаваны біскупам Ульрыхам Аўгсбурскім 31 студзеня 993 году.
Ён быў заступнікам і абаронцам манахаў Клюні[4]. Дзякуючы ягонаму легату Лео, ён вырашыў спрэчку паміж каралём Ангельшчыны Этэльрэдам Неразумным і герцагам Нармандыі Рычардам I[3]. Як сьцьвярджалася праз прадажнасьць і кумаўство папа быў вельмі непапулярным сярод грамадзянаў Рыму. Тым ня менш, гэта не даказана, бо Ян XV меў мала паўнамоцтваў у Рыме на той час[3]. Ян Крысцэнцыюс, патрыцый Рыму, значна абмяжоўваў уплыў папы. Самай значнай падзеяй за ягоным часам была ягоная спрэчка з Гуга Капэтам, каралём Францыі, з нагоды замяшчэньня арцыбіскупскай катэдры ў Рэймсе. У 991 годзе арцыбіскуп Арнульф быў зрынуты і замест яго на памесным сынодзе быў абраны абат Гербэрт д’Арыяк, які пасьля будзе папам Сыльвэстрам II. З нагоды замяшчэньня гэтай пасады разгарэўся першы сур’ёзны канфлікт паміж папам і каралямі Францыі, які выліўся пасьля ў барацьбу за інвэстытуру.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.vatican.va/content/vatican/en/holy-father/giovanni-xv.html
- ↑ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- 1 2 3 Brusher S. J., Joseph. «John XV - the Scholarly Pontiff», Popes Through the Ages.
- ↑ Kirsch, Johann Peter. «Pope John XV (XVI)». The Catholic Encyclopedia Vol. 8. New York: Robert Appleton Company, 1910.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ян XV. Catholic Encyclopedia.
