Ян Труэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ян Густаў Труэль
Jan Gustaf Troell
Jan-troell-2009-05-22.jpg
Ян Труэль у Люндзе, 2009
Імя пры нараджэньні Jan Gustaf Troell
Дата нараджэньня 23 ліпеня 1931 (87 гадоў)
Месца нараджэньня Мальмё, Швэцыя
Занятак кінарэжысэр
сцэнарыст
кінаапэратар
Гады дзейнасьці 1962— наш час
Узнагароды
IMDb ID nm0873296

Ян Густаў Труэ́ль (па-швэдзку: Jan Gustaf Troell; нарадзіўся 23 ліпеня 1931 г.) — швэдзкі кінарэжысэр, сцэнарыст і апэратар, дакумэнталіст, уладальнік прэстыжнай рэжысэрскай прэміі Срэбраны мядзьведзь на Бэрлінскім МКФ-1991 за фільм Эль Капітано.

Труэль дэбютаваў у кіно кароткамэтражным фільмам «Хлопчык і цмок» (1962), а першае прызнаньне атрымаў за «Прывал на балоце» (1964), які быў узнагароджаны галоўным прызам МКФ кароткамэтражнага кіно ў Обэргаўзэне. Этапным для рэжысэра стаў фільм «Гэта тваё жыцьцё» (1966), які быў зьняты паводле рамана нобэлеўскага ляўрэата Эйвінда Юнсана й на сёньня лічыцца клясычным для швэдзкага кінэматографа. Посьпех быў працягнуты фільмам «Энэ, бэнэ, рэс» (1968), які стаў пераможцам 18-га Бэрлінскага МКФ і канчаткова замацаваў за Труэлем званьне аднаго з двух лідэраў «Новага швэдзкага кіно» (другім быў Бу Відэрбэрг — настаўнік і блізкі сябра Труэля).

За мяжой Труэль вядомы перадусім сваёй дылёгіяй зь фільмаў «Эмігранты» (1971) і «Пасяленцы» (1972) з удзелам знакамітых актораў Макса фон Сюдава й Ліф Ульман. Фільмы былі заснаваныя на раманах Вільгельма Мубэрга і апавядалі пра побыт швэдзкіх перасяленцаў у ЗША, стаўшы сапраўдным «шэдэўрам пра мару, якая стварыла Амэрыку» [1]. Крытыкі ўганаравалі дылёгію шасьцю намінацыямі на Оскар і трыма Залатымі Глёбусамі, а Галівуд запрасіў рэжысэра да супрацы, вынікамі якой сталі дзьве стужкі: «Нявеста Зэндзі» (1974) і «Ўраган» (1979).

У чэрвені 2009 Труэль наведаў Менск з прэзэнтацыяй свайго фільму «Вечныя імгненьні Марыі Лярсан»[2].

Поўнамэтражныя фільмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1966: Гэта тваё жыцьцё (Här har du ditt liv)
  • 1968: Энэ, бэнэ, рэс (Ole dole doff)
  • 1971: Эмігранты (Utvandrarna)
  • 1972: Пасяленцы (Nybyggarna)
  • 1974: Нявеста Зэндзі (Zandy's Bride)
  • 1976: Бах! (Bang!)
  • 1979: Ураган (Hurricane)
  • 1982: Палёт арла (Ingenjör Andrées luftfärd)
  • 1986: Краіна саг (Sagolandet)
  • 1991: Эль Капітано — швэдзкі рэквіем (Il capitano)
  • 1996: Гамсун (Hamsun)
  • 2000: Белы як сьнег (Så vit som en snö)
  • 2008: Вечныя імгненьні Марыі Лярсан (Maria Larssons eviga ögonblick)
  • 2012: Суд над нябожчыкам (Dom över död man)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]