Ян Рудзік
| Ян Рудзік лац. Jan Rudzik | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 25 сакавіка 1993 (32 гады) |
Ян Рудзік (нар. 1993, Менск) - беларускі блогер, журналіст, грамадзкі дзеяч, прадстаўнік Смаленскага Рэспубліканскага цэнтра. Былы рэдактар мэдыяпраекта Нехта (2020–2021), адзін зь лідараў руху беларускіх нацыяналістаў «РУХ», дэлегат Каардынацыйнай рады Беларусі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў 1993 годзе ў Менску. Атрымаў адукацыю ў сфэры мэдыя і камунікацый. З маладых гадоў займаўся журналістыкай і блогерскай дзейнасьцю, асьвятляючы палітычныя і грамадзянскія падзеі ў Беларусі.
У 2020–2021 гадах быў рэдактарам мэдыяпраекта Нехта, які стаў адным з ключавых інфармацыйных рэсурсаў падчас пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Пад кіраўніцтвам Рудзіка праект шырока асьвятляў падзеі ў Беларусі, падтрымліваючы незалежныя СМІ і грамадзянскую супольнасць.
За сваю дзейнасьць Рудзік стаў аб’ектам палітычнага перасьледу з боку беларускіх уладаў. Ён быў завочна асуджаны судом рэжыму Лукашэнкі на 19 гадоў пазбаўленьня волі і ўключаны ў «тэрарыстычны сьпіс» Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Рудзік зьяўляецца дэлегатам Каардынацыйнай рады Беларусі і адным зь лідараў нацыяналістычнага руху «РУХ», які аб’ядноўвае прадстаўнікоў беларускай дыяспары і палітычных эмігрантаў.
Як прадстаўнік Смаленскага Рэспубліканскага цэнтра, ён арганізаваў прэс-канфэрэнцыю кіраўніка цэнтра Уладзіслава Жывіцы ў Беларускім доме ў Варшаве і забяспечыў інфармацыйную падтрымку гэтай ініцыятыве ў беларускім мэдыйным асяродзьдзі.