Ян Рогач з Дубы
Ян Ро́га́ч з Ду́бы (па-чэску: Jan Roháč z Dubé, к. 1380 — 9 верасьня 1437, Прага) — дзяяч гусіцкага руху, кіраўнік табарытаў (г. зв. гетман) з 1421 року, паплечнік Яна Жыжкі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ян Рогач паходзіў з шляхецкага роду.
Па сьмерці Яна Жыжкі ачоліў табарытаў, радыкальна настроеную плыню гусітаў.
Пасьля паразы Пракопа Голага каля Ліпанаў (1434) стаў на чале рэшты войска ў змаганьні супраць Жыгімонта Люксэмбурскага.
У 1436—1437 рр. кіраваў абаронаю фартэцыі Сыён. 6 верасьня 1437 быў захоплены вугорскімі наймітамі і праз тры дні з 52 паплечнікамі пакараны сьмерцю ў Празе на Старамескай плошчы.
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1947 року рэжысэр Уладзімер Борскі (чэск. Vladimír Borský) зьняў пра Яна Рогача з Дубы першую каляровую чэхаславацкую кінастужку.
Ягоным імем названая вуліца на Жыжкаве ў Празе.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Українська радянська енциклопедія. В 12-ти томах / За ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Гол. редакція УРЕ, 1974—1985. — Т. 9. — С. 417.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ян Рогач з Дубы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў