Ян Голіян
| Ян Голіян па-славацку: Ján Golian | |
| 7 студзеня 1906 — 1945[1] | |
| Месца нараджэньня | Дамбавар, Вугоршчына |
|---|---|
| Месца сьмерці | Флёсэнбург, Нямеччына |
| Прыналежнасьць | Армія Чэхаславаччыны, славацкая антыфашысцкая партызанка |
| Род войскаў | сухапутныя войскі |
| Гады службы | 1927—1945 |
| Званьне | брыгадны генэрал[d] |
| Бітвы/войны | Славацкае нацыянальнае паўстаньне |
| Узнагароды | |
Ян Голіян (па-славацку: Ján Golian, 7 студзеня 1906, Дамбавар, Вугоршчына — ? 1945, Флёсэнбург, Нямеччына) — славацкі брыгадны генэрал, арганізатар і кіраўнік Славацкага народнага паўстаньня.
Да 1939 афіцэр чэхаславацкай арміі. У 1939—1943 служыў у штабе ў Трэнчыне. У 1943 начальнік штаба «Хуткай дывізіі». Падчас службы ў Трэнчыне ўсталяваў стасункі з антынацыскім падпольлем. У студзені 1944 стаў камандуючым сухапутнымі войскамі. Тады ж падрыхтаваў плян паўстаньня, ухваленага 23 сакавіка чэхаславацкім урадам у выгнаньні. 30 красавіка быў прызначаны вайсковым міністрам нелегальнай Славацкай народнай рады. 29 жніўня аддаў загад аб пачатку паўстаньня. З 1 верасьня галава чэхаславацкай арміі ў Славаччыне. Пасьля паразы Славацкага народнага паўстаньня 28 кастрычніка 1944 году аддаў загад аб пераходзе часткаў на партызанскае становішча. 3 лістапада ў Погранскам Букаўцы ў Банскай Быстрыцы трапіў у нямецкі палон разам з генэралам Рудольфам Віестам. Загінуў у канцэнтрацыйным лягеры Флёсэнбург, дзе быў казьнены разам зь іншымі славацкімі афіцэрамі напачатку 1945.
- ↑ Ján Golian // Bibliografie dějin Českých zemí — 1905.