Перайсьці да зьместу

Янг Бойз Бэрн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Янґ Бойз Бэрн»)
Янґ Бойз
Поўная назва Berner Sport Club Young Boys
Заснаваны 14 сакавіка 1898
Горад Бэрн, Швайцарыя
Стадыён Стад дэ Сўіс
Умяшчальнасьць: 32 000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2024—2025 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
bscyb.ch (ням.)

«Янґ Бойз» (па-нямецку: Berner Sport Club Young Boys) — швайцарскі футбольны клюб з гораду Бэрну, гуляе ў швайцарскай Супэрлізе. Часам клюб называюць проста YB ці Young Boys Bern.

Клюб быў заснаваны ў 1898 годзе, а ягоная назва «Янг Бойз» была абраная ў процівагу базэльскаму клюбу «Олд Бойз».

Гульня «Янг Бойзу» на хатнім стадыёне Шпіталякерпляц супраць клюбу «Фэнікс» з Карльсруэ ў 1908 годзе.

Адразу па стварэньні «Янг Бойз» пачаў даваць вынік. У 1902 годзе ў матчы супраць «Лязаны» бэрнскі клюб сэнсацыйна згуляў унічыю зь лікам 2:2, а крыху пазьней 26 кастрычніка ён выгуляў базэльскую «Фартуну» зь лікам 7:0. У тым жа сэзоне «Янг Бойз» двойчы перагулялі прынцыповага суперніка «Бэрн» зь лікам 3:1 і 5:0. Каманда здабыла перамогу ў Цэнтральнае лізе, дзякуючы чаму яна была запрошаная ў фінальныя гульні. 22 сакавіка бы ў пераможаны «Цюрых» зь лікам 3:1. 29 сакавіка адбылася хатняя сустрэча бэрнцаў з «Нэўшатэлем». Госьці лічыліся фаварытамі, але гэта не перашкодзіла нападніку гаспадароў Вальтэру Фраю адбыць лік у матчы. У выніку «Янг Бойз» сьвяткаваў перамогу ў матчы зь лікам 5:0, здабыўшы на пятым годзе існаваньня тытул чэмпіёнаў Швайцарыі.

У наступных сэзонах клюб не перамагаў у чэмпіянаце, але заўсёды фінішаваў у тройцы лідэраў сваёй рэгіянальнай групе. Чарговай перамогай клюб адзначыўся ў 1909 годзе, калі ў фінале пераадолеў супраціў «Вінтэртур» зь лікам 1:0. Гэтак жа адбылося і праз год, калі ў фінальных матчаў былі пераможаныя «Аараў» зь лікам 3:1 і «Сэрвэт» зь лікам 2:1. У 1911 годзе ня здолелі анічога зрабіць з бэрнцамі «Сэрвэт» і «Цюрых», што прывяло да здабыцьця чацьвертага тытула чэмпіёну краіны агулам і трэцяга запар. У той час заўзятары «Янг Бойз» адзначалі, што супернікі іхных улюбёнцаў баяцца апошнія чвэрць гадзіны «Янг Бойзу». Гэта значыць, што гульцы сталічнай каманда рабілі высілкі 90 хвілінаў усьцяж гэтак эфэктыўна, што супернікі гублялі сілы ужо прыблізна праз 75 хвілінаў гульні. Прыкладам можа служыць фінал 1910 году паміж «Янг Бойзу» і «Аараў», дзе да 80-й хвіліны матчу была нічыя 1:1. У дадатак, гульня фінальнага раўнду супраць «Сэрвэту» таксама да 72-й хвіліны мела нічыйны характар (1:1), але тры галы за апошнія 18 хвілінаў дазволілі бэрнцам здабыць чарговую перамогу ў чэмпіянаце.

У 1913 годзе ангельскі інструктар па футболе Рэйналд Ўільямз стаў першым трэнэрам клюбу. За часам Першае сусьветнай вайны хатні стадыён клюбу Шпіталякерпляц пераўтварыўся ў бульбяное поле. Каманда ўзяла ў арэнду пляцоўку ў Кірхфэльдзе, сплачваючы 1400 франкаў у год. Не зважаючы на гэтыя цяжкасьці, клюб зноў перамог у чэмпіянаце Швайцарыі ў 1920 годзе. Па вайне дружына вярнулася на родны стадыён, але ён больш не адпавядаў патрабаваньням, таму кіраўніцтва клюбу пачало шукаць альтэрнатыву. Новая старонка была знойдзеная ў паўночна-ўсходняй частцы гораду ў Ванкдорфэльдзе. У 1925 годзе каманда згуляла свой апошні матч на старых стадыныёне, пераехаўшы на новую арэну, якая была здольная зьмясьціць 20 тысяч гледачоў.

Актуальны на 16 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Швайцарыі Бр Марвін Келер Edit this on Wikidata 2002
2 Сьцяг Ангельшчыны Аб Раян Эндрус Edit this on Wikidata 2004
3 Сьцяг Альжыру Аб Жаўэн Гаджам Edit this on Wikidata 2003
4 Сьцяг Францыі Аб Тангі Зукру Edit this on Wikidata 2003
5 Сьцяг Швайцарыі Аб Грэгары Вютрых Edit this on Wikidata 1994
6 Сьцяг Швайцарыі ПА Эдымілсан Фэрнандэш Edit this on Wikidata 1996
7 Сьцяг Францыі ПА Алян Віржыніюс Edit this on Wikidata 2003
9 Сьцяг Вэнэсуэлы Нап Сэрхіё Кордава Edit this on Wikidata 1997
10 Сьцяг Швайцарыі ПА Алвін Саншыш Edit this on Wikidata 2003
11 Сьцяг Гамбіі Нап Эбрыма Колі Edit this on Wikidata 2000
12 Сьцяг Аўстрыі Бр Гайнц Лінднэр Edit this on Wikidata 1990
13 Сьцяг Чэхіі ПА Домінік Пэх Edit this on Wikidata (ар. Славія) 2006
16 Сьцяг Швайцарыі ПА Крыстыян Фаснахт Edit this on Wikidata 1993
17 Сьцяг Гамбіі Аб Сайдзі Янка Edit this on Wikidata 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Швайцарыі Аб Лярыс Бэніто Edit this on Wikidata (капітан) 1992
25 Сьцяг Швайцарыі Нап Фэлікс Тсымба 2006
29 Сьцяг Кот д’Івуару Нап Крыс Бэдыя Edit this on Wikidata (ар. Уніён) 1996
30 Сьцяг Швайцарыі ПА Сандра Ляўпэр Edit this on Wikidata 1996
31 Сьцяг Гвінэі Нап Фасынэ Конт Edit this on Wikidata 2005
37 Сьцяг Швэцыі ПА Армін Гігавіч Edit this on Wikidata 2002
39 Сьцяг Швайцарыі ПА Дарыян Малес Edit this on Wikidata 2001
40 Сьцяг Швайцарыі Бр Дарыё Мардзына Edit this on Wikidata 1996
45 Сьцяг Мадагаскару ПА Раян Равэльсун Edit this on Wikidata 1997
55 Сьцяг Швайцарыі Аб Матс Зайлер Edit this on Wikidata 2002
57 Сьцяг Швайцарыі Аб Аліўе Мамбва Edit this on Wikidata 2008
66 Сьцяг Швайцарыі Аб Родры Сьміт Edit this on Wikidata 2006
77 Сьцяг Швайцарыі ПА Жуэл Мантэйру Edit this on Wikidata 1999

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]