Перайсьці да зьместу

Ян Пэтэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Яніс Пэтэрс»)
Ян Пэтэр, або Яніс Петэрс
па-латыску: Jānis Peters
Дата нараджэньня 30 чэрвеня 1939(1939-06-30)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 27 студзеня 2025(2025-01-27)[3] (85 гадоў)
Занятак пісьменьнік, палітык
Дзеці Крыш’яніс Пэтэрс[d]
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў Ордэн Трох Зорак Крыж Прызнаньня

Ян Пэтэр, або Яніс Петэрс (па-латыску: Jānis Peters; 30 чэрвеня 1939 Прыекулэ, Латвія27 студзеня 2025, Латвія) — латыскі паэт і публіцыст, латвійскі дыплямат і грамадзкі дзеяч.

Адзін з пачынальнікаў і заснавальнікаў Народнага фронту Латвіі. Пасол Латвіі ў Расейскай Фэдэрацыі (1991—1997).

Яго сын — латвійскі палітык Крыш’ян Пэтэр (1975—2014).

Першая публікацыя вершаў Я. Петэра— «Kaist pīlādzis sniegā» («Палае рабіна ў снезе») — адбылася 24 лютага 1961 года ў ліепайскай газеце «Камуніст». «Cīņa» (1964—1967) і часопіса «Zvaigzne». Першы сакратар Саюза пісьменьнікаў Латвійскай ССР (1985—1990).

На вершы Я. Петэра напісаны шэраг вядомых песень Раймандса Паўлса, у ліку якіх — «Par pēdējo lapu» («Лісьце жоўтае»), «Tai pilsētā» («У тым горадзе»), мюзікл «Сястра Кэры» і інш.