Ямайка (праліў)
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Праліў Ямайка — праліў у Карыбскім моры паміж астравамі Ямайка і Гаіці. Зьяўляецца працягам Наветранага праліва на паўднёвы захад.[1] Шырыня праліва складае каля 190 км, глыбіня — да 1200 м.[2] Прыкладна за 55 км да захаду ад Гаіці ў праліве разьмяшчаецца востраў Наваса — незаселены вапняковы і каралавы востраў плошчай 5,2 км².
Разьмяшчаючыся прыкладна за 1 тыс. км на паўночны ўсход ад Панамскага канала, праліў Ямайка зьяўляецца ажыўленым суднаходным шляхам для судоў з Эўропы і ўсходняга ўзьбярэжжа ЗША, які накіроўваюцца ў Ціхі акіян.[3]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Jamaica Channel (strait, West Indies) — Britannica Online Encyclopedia
- ^ The Oceans Their Physics, Chemistry, and General Biology
- ^ CIA World Factbook
Каардынаты: 18°15′20″ пн. ш. 75°14′43″ з. д. / 18.25556° пн. ш. 75.24528° з. д.