Зорачкі на Зямлі
| Таары замін пар | |
| Taare Zameen Par | |
| Жанр | драматычны фільм[1][2], дзіцячае кіно і музычны фільм[3][4] |
|---|---|
| Рэжысэр | Аамір Хан |
| Сцэнарыст | Амоле Гуптэ |
| Прадусар | Аамір Хан |
| У ролях | |
| Кампазытар | |
| Апэратар | Сэту |
| Мантаж | Дыпа Бхат’я |
| Вытворчасьць |
Індыя:
|
| Распаўсюд | Rai[d] і Netflix[5] |
| Дата выхаду | 21 сьнежня 2007 |
| Працягласьць | 164 хвіліны |
| Краіна | |
| Мова | |
| Бюджэт | 12 крораў |
| Прыбытак | 88,97 крораў |
| Старонка на IMDb | |
| Афіцыйны сайт | |
Таары замін пар (гіндзі: तारे ज़मीन पर, урду: تارے زمین پر), перавыдадзены студыяй Disney пад назвай Як зорачкі на Зямлі (па-ангельску: Like Stars on Earth) — індыйскі драматычны фільм рэжысэра Ааміра Хана, выдадзены ў 2007 року. Стаў адным з найбольш пасьпяховых балівудзкіх фільмаў. Ролю настаўніка згуляў сам Аамір Хан, для якога гэты фільм стаў рэжысэрскім дэбютам.
Фільм апавядае гісторыю васьмігадовага Ішаана (Даршыль Сафары). Ён вельмі захапляецца маляваньнем, аднак з-за благіх паказьнікаў па іншых прадметах бацькі накіроўваюць яго ў інтэрнат. Новы настаўнік Ішаана (Аамір Хан) высьвятляе, што ў хлапца дысьлексія, і дапамагае пераадолець ягоныя цяжкасьці.
Таары замін пар атрымаў некалькі ўзнагародаў, сярод якіх Узнагарода Filmfare за найлепшы фільм і Нацыянальную прэмію Індыі за найлепшы фільм пра сямейны дабрабыт (абедзьве — 2008). Акрамя таго, факт ягонага перавыданьня на дыснэеўскім DVD зрабіў фільм першым індыйскім, правы на распаўсюд якога набыла міжнародная кампанія.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Узнагароды Зорны экран:
- Зорны экран найлепшаму рэжысэру — Аамір Хан (разам з Шыміт Амінам за Чак дэ! Індыя)
- Зорны экран за найлепшы рэжысэрскі дэбют — Аамір Хан
- Зорны экран найлепшаму актору другога пляну — Аамір Хан
- Прэмія журы Зорнага экрану найлепшаму актору — Даршыл Сафары
- Зорны экран за найлепшую дзіцячую ролю — Даршыл Сафары
- Зорны экран за найлепшы сцэнар — Амоле Гуптэ
- Зорны экран за найлепшыя дыялёгі — Амоле Гуптэ
- Зорны экран за найлепшыя тэксты песьняў — Прасаон Джошы
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Лаліта Ляймі, індыйская мастачка, згуляла ў фільме самую сябе. Зьяўляецца ў фільме ў складзе журы конкурсу малюнкаў.
- Амоле Гуптэ напісаў сцэнар, у якім ушанаваў памяць свайго настаўніка маляваньня — «Нікхумба Сэра» — і сам намаляваў большасьць малюнкаў, што характарызавалі ўнутраны сьвет Ішаана.
- Сальман Хан прапанаваў Аамір Хану назваць фільм Зорачкі на зямлі (Таары замін пар). Назва ўзятая зь песьні «Не губляйце зорак на Зямлі», якая выконваецца ў фільме.
- Хата ў Панчгані, у якой Рам (Аамір Хам) побач са здымкам сваіх бацькоў зьмяшчае мадэль самалёта-карабля, збудаванага хлопчыкам, сапраўды належыць Ааміру.
- Спрабуючы ўсталяваць кантакт з закрытым маўклівым хлапцом, настаўнік распавядае пра людзей, якія, як і той, дысьлектыкі: Айнштайна, Леанарда да Вінчы, Эдысана, Пікаса і Абхішка Бачана, які ў дзяцей асацыюецца з «Дхумам».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Ангельскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
- Афіцыйная бачына
- Зорачкі на Зямлі (анг.) на сайце IMDb
- Як зорачкі на Зямлі на бачыне Walt Disney Home Entertainment
- Фільмы 2007 году
- Індыйскія фільмы 2007 году
- Індыйскія дзіцячыя фільмы
- Індыйскія драматычныя фільмы
- Дзіцячыя драматычныя фільмы
- Фільмы на гіндзі
- Фільмы на ангельскай мове
- Дысьлексія ў культуры і мастацтве
- Адукацыйныя фільмы
- Фільмы пра выдуманых мастакоў
- Фільмы пра Мумбаі
- Фільмы пра адукацыю
- Ляўрэаты Нацыянальнай кінапрэміі Індыі