Перайсьці да зьместу

Якуб Папіўчак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Якуб Папіўчак
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 красавіка 1996(1996-04-17) (30 гадоў)
Рост 180 см
Клюбная інфармацыя
Клюб Алюран
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб
2012—2025 Ястшэмбскі Вэнгель
2025—4 Алюран
Зборныя
2017—4 Польшча[d]

Я́куб Папі́ўчак (па-польску: Jakub Popiwczak; 17 красавіка 1996 году) — польскі валейбаліст, лібэра клюбу «Алюран» і зборнай Польшчы.

У 2012 годзе стаў прафэсійным валейбалістам «Ястшэмбскага Вэнгля», дэбютаваўшы ў польскай Плюс-лізе. Да таго прайшоў праз акадэмію талентаў клюбу. Праз год ягоная каманда заняла трэцяе месца ў чэмпіянаце[2]. Зь цягам часу замацаваўся ў складзе каманды, зь якой у 2021, 2023 і 2024 гадоў рабіўся чэмпіёнам краіны. У 2025 годзе зьмяніў «Ястшэмбскі Вэнгель» на «Алюран»[3], адразу стаўшы чэмпіёнам Польшчы з новай камандай[4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]