Перайсьці да зьместу

Якуб Ермаловіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Якуб Ермаловіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 жніўня 1910(1910-08-07)
Памёр 18 красавіка 1987(1987-04-18) (76 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік

Якуб Ермаловіч (7 жніўня 1910, в. Вяшэўка, Ігуменскі павет, Менская губэрня, цяпер Бярэзінскі раён, Менская вобласьць — 18 красавіка 1987, Бярэзінскі раён) — беларускі празаік.

Друкавацца пачаў у раённых газэтах у 1929 годзе, у цэнтральных беларускіх выданьнях у 1931 годзе. У 1931 годзе скончыў Мсьціслаўскія двухгадовыя пэдагагічныя курсы. Выкладаў у вёсцы Ўсушак Чавускага раёну, з 1932—1933 гг. літсупрацоўнік газэты «Калектывіст» у Ігумене (Менская вобласьць). У 1933 годзе паступіў на літаратурны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту.

Арыштаваны 2 кастрычніка 1936 г., асуджаны да зьняволеньня.

У пэрыяд нямецкай акупацыі жыў у вёсцы Вяшэўцы. Зь верасьня 1944 настаўнік беларускае мовы і літаратуры ў Беразіне, потым у сярэдняй школе ў вёсцы Пагост Бярэзінскага раёна. У 1959 годзе завочна скончыў Магілёўскі пэдінстытут. Член СП СССР з 1961 г. Пахаваны ў вёсцы Вяшэўцы[1].

  • Над Бярозай: Апавяданьні. Мн., 1960;
  • Душа чалавека: Аповесьць і апавяданьні. Мн., 1962;
  • Родная зямля: Аповесьць і апавяданьні. Мн., 1967;
  • Твар у твар: Аповесьць і апавяданьні. Мн., 1970;
  • Сьлед на зямлі: Аповесьці. Мн., 1977;
  • Сіняя птушка: Аповесьці й апавяданьні. Мн., 1980;
  • Акопы не пазарасталі: Аповесьці. Мн., 1985.