Перайсьці да зьместу

Якаў Блюмкін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Якаў Рыгоравіч Блюмкін (1898 — 3 лістапада 1929) — савецкі палітычны дзяяч, чэкіст.

У 19171919 гадах левы эсэр. З траўня 1918 году супрацоўнік ВЧК, начальнік аддзелу па барацьбе зь міжнародным шпіянажам, удзельнік забойства пасла Нямеччыны Мірбаха, за што быў асуджаны на 3 гады турмы, але ў 1919 годзе амніставаны «з-за добраахвотнай яўкі». У той жа год уступіў у РКП(б), удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. У 19201922 гадах вучыўся ва Ўсходнім аддзяленьні Акадэміі Генштабу Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі, працаваў у сакратарыяце Лява Троцкага. З 1923 году супрацоўнік Замежнага аддзелу ОГПУ — резыдэнт на Блізкім Усходзе, у Турэччыне. У красавіку 1929 году патаемна сустракаўся ў Турэччыне з высланым Троцкім, які перадаў яму лісты для сваіх прыхільнікаў у СССР. Пра гэта стала вядома ў Маскве. Расстраляны па пастанове калегіі ОГПУ.