Язэп Гуцька
Язэп Гуцька | ||||
24 сьнежня 1883 — 8 ліпеня 1956 (72 гады) | ||||
Месца нараджэньня | ||||
---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | ||||
Прыналежнасьць | Расея (1904–?) Польшча (?–1939) Нямеччына (1941–?) ЗША (?–1956) | |||
Род войскаў | пяхота | |||
Гады службы | Расейскае войска (1904–?) БСА (1942) БКА (1944) | |||
Званьне | 1904 – падпаручнік 1907 – паручнік 1916 – падпалкоўнік | |||
Пасада | Ад’ютант памочніка генэрал-квартырмэйстра штабу 9-й арміі Начальнік штабу БСА Начальнік штабу БКА | |||
Бітвы/войны | Расейска-японская вайна Першая сусьветная вайна Другая сусьветная вайна Нямецка-савецкая вайна | |||
Узнагароды | |
Язэ́п Наву́мавіч Гу́цька (Гуцько́[1]; 24 сьнежня 1883, в. Брацянка, Расейская імпэрыя — 8 ліпеня 1956, Спрынгфілд, ЗША) — беларускі вайсковы дзяяч, начальнік Штабу Беларускай Самааховы.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Язэп Гуцька паходзіў з праваслаўных сялянаў. Закончыў народную школу, чытрохклясную наваградзкую павятовую (гарадзкую) вучэльню. Яго вабіла вайсковая служба, служыў у расейскім войску як «волноопределившийся». Пазьней паступіў у Віленскую пяхотную юнкерскую вучэльню па 1 разрадзе.
У жніўні 1904 году па сканчэньні поўнага курсу навучаньня Язэп Гуцька атрымаў годнасьць падпаручніка і служыў у 22-м Усходне-Сыбіріскім стралковым палку. У гэтым жа годзе ён у складзе войскаў 1-й Маньчжурскай арміі, 3-га Сыбірскага армейскага корпусу ўдзельнічаў у вайне зь Японіяй. У баях пад вёскай Бэнсіху 26–28 верасьня 1904 году Гуцька быў паранены.
За баявыя заслугі яго ўзнагародзілі ордэнамі Сьвятой Ганны 4-й ступені з надпісам «за адвагу» (па-расейску: За храбрость) і Сьвятога Станіслава 3-й ступені зь мячамі і бантам.
У 1907 годзе атрымаў годнасьць паручніка, а ў 1909 годзе быў камандаваны, каб паступіць у Імпэратарскую Мікалаеўскую вайсковую акадэмію.
6 сьнежня 1916 году атрымаў годнасьць падпалкоўніка. З 23 жніўня 1916 году Язэп Гуцька займаў пасаду ад’ютанта памочніка генэрал-квартырмэйстра штабу 9-й арміі.
Пасьля расейскай рэвалюцыі Язэп Гуцька вярнуўся на Наваградчыну. Увесь міжваенны час працаваў як адвакат (пад началам Паўла Сьвірыда). Падтрымліваў сувязь зь беларускім нацыянальна-вызваленчым рухам, але актыўна ў палітыцы ня ўдзельнічаў.
У 1939 годзе быў арыштаваны НКУС. Быў вызвалены ў пачатку Нямецка-савецкае вайны і вярнуўся ў Наваградак.
Нямецка-савецкая вайна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падчас акупацыі, калі паўстала патрэба стварэньня беларускага войска, Язэп Гуцька стаў найлепшым кандыдатам на пасаду начальніка галоўнага штабу. Такім чынам, у 1942 годзе Язэп Гуцько пераехаў у Менск і ўзначаліў штаб Беларускай Самааховы. Аднак ужо ў верасьні 1942 году штаб быў распушчаны. Гуцька па прыходзе Ермачэнкі з водпуску падзякаваў яго за гонар быць галавой штабу БСА і паехаў назад у Наваградак.
Увесну 1944 году, калі фармавалася Беларуская краёвая абарона, быў створаны штаб, але ў ім былі толькі маладыя афіцэры, а Язэп Гуцька адмаўляўся браць на сябе якую-небудзь працу, спасылаючыся на слабое здароўе. Аднак лепшых кандыдатаў ня бачылі, таму Радаслаў Астроўскі напісаў ліст да Язэпа Гуцькі з прапановай узначаліць штаб БКА. Гуцька адцягваў свой прыезд у Менск і прыехаў толькі ў пачатку траўня 1944 году разам з Паўлам Якуцэвічам. Пры першай гутарцы з Астроўскім Язэп Гуцька згадзіўся ўзначаліць штаб. На наступны дзень ён прыйшоў да Францішка Кушаля, каб той даў яму акты, каб азнаёміцца. Пасьля прагляду гэтых актаў Язэп Гуцька катэгарычна адмовіўся ад працы ў БКА. Кушаль успамінаў прычыну адмовы:[1]
У гутарцы са мною ён сказаў, што калі апэрацыйная частка штабу належыць не да штабу БКА, а да нямецкага штабу, то ён уважае, што гэты штаб ня ёсьць штабам у поўным значэньні і дзеля гэтага ён працаваць у такім штабе ня хоча.
Улетку 1944 году Язэп Гуцька выехаў на Захад: спачатку ў Нямеччыну, а пасьля — у ЗША. Хвароба на доўгі час прыкавала яго да ложка. 8 ліпеня 1956 году Язэп Гуцька памёр у мястэчку Спрынгфілдзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сяргей Ёрш. Забыты беларускі вайсковы дзеяч (бел.) // Голас камбатанта. — Слонім: лістапад-сьнежань 2000. — № 5. — С. 7-8. Архіўная копія.
- Нарадзіліся 24 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Памерлі 8 ліпеня
- Памерлі ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Наваградзкім павеце Расейскай імпэрыі
- Памерлі ў Масачусэтсе
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны 4 ступені
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава 3 ступені
- Памерлі ў Спрынгфілдзе (Масачусэтс)
- Выпускнікі Віленскай ваеннай вучэльні
- Выпускнікі Мікалаеўскай ваеннай акадэміі
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава 3 ступені зь мячамі і бантам
- Беларусы ў ЗША
- Беларусы ў Нямеччыне
- Беларусы ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Падпалкоўнікі Беларускай краёвай абароны
- Сябры Беларускага корпусу самааховы
- Афіцэры Расейскай імпэрыі
- Беларускія вайскоўцы