Перайсьці да зьместу

Яганэс Лёхнэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яганэс Лёхнэр
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяпа-нямецку: Johannes Lochner[1]
Нарадзіўся15 кастрычніка 1990(1990-10-15)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыябабсьлеіст, гарналыжнік

Яга́нэс Лёхнэр (па-нямецку: Johannes Lochner; нар. 15 кастрычніка 1990 году) — нямецкі бабсьлеіст, які выступае ў якасьці пілёта.

Пачынаў кар’еру ў 2011 годзе, але на пазыцыю пілёта перайшоў у 2014 годзе. У 2015 годзе ўпершыню ўзяў срэбны мэдаль на чэмпіянаце сьвету ў двойках у Вінтэрбэргу. У 2017 годзе стаў чэмпіёнам сьвету ў чацьверках і ўзяў Кубак сьвету сэзону 2017—2018 гадоў. У наступныя гады звычайна быў у ценю Франчэска Фрыдрыха, часта беручы толькі срэбныя мэдалі. Гэтак на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году Лёхнэр быў другім як у двойках, гэтак і чацьверках. У 2023 годзе стаў чэмпіёнам сьвету і ўладальнікам Кубка сьвету ў двойках. У 2025 годзе зноў трыюмфаваў у агульным заліку Кубка сьвету. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 году здолеў перамагчы свайго галоўнага суперніка Франчэска Фрыдрыха, узяўшы залатыя мэдалі як у двойках, гэтак і ў чацьверках.

  1. 1 2 3 4 Olympedia (ням.) — 2006.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Бачына на Міжнароднай фэдэрацыі бобслэя і скелетону.