Явід (гурт)
| Явід (гурт) | |
| Краіна | |
|---|---|
| Месца ўтварэньня | Баранавічы |
| Жанр | джаз, фолк-рок[d] і народная музыка[d] |
Явід — вядомы беларускі музычны калектыў з Баранавіч.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Калектыў зьявіўся ў 1984 годзе пад назвай «Студыя» ў гарадзкім Доме культуры г. Баранавічы. Гурт выконваў джазавыя і рок кампазыцыі. Адным з заснавальнікаў яго быў [Фёдар Жыляк]].
«Студыя» — таму што шмат часу праводзілі ў гэтай невялікай студыі ГДК, патлумачыў пазьней Фёдар Жыляк[1]. Калектыў амаль адразу накіраваўся на фестываль «Рытмы граніцы». І адразу ж інструмэнтальная кампазыцыя, напісаная Фёдарам Жыляком, заняла другое месца.
З-за таго, што джаз-рок на той час быў не папулярным калектыў перакваліфікаваўся на выкананьне папулярнай музыкі, а безаблічная назва «Студыя» пасьля стала «Яварам». Песьні «Явара», чыім нязьменным кіраўніком доўгі час быў Фёдар Жыляк, вядомыя далёка за межамі Баранавіч. А некаторыя («Ой, у полі пры даліне» і «Явар ды Каліна»), напісаныя Фёдарам Жыляком, ужо ўспрымаюцца амаль як народныя.
Пасьля здымак на БТ «Явар» пачалі запрашаць на разнастайныя канцэрты, конкурсы, фэстывалі і ў тэлеперадачы. Калектыў удзельнічаў у Маскоўскім кінафэстывалі дакумэнтальнага кіно. Да гэтай падзеі Фёдар Жыляк напісаў песьню на вершы Канстанціна Цыбульскага «Мы здымаем кіно», якая стала гімнам фэстывалю і гучыць ужо шмат гадоў.
Песьня «Эх, дороги», запісаная сумесна з прэзыдэнцкім аркестрам у рамках праекту Белдзяржтэлерадыёкампаніі «Плошча Перамогі», увайшла ў падарункавы дыск, які ўручаецца кіраўнікам дзяржаў, якія прыяжджаюць у Беларусь з афіцыйнымі візытамі.
Калектыў выступаў на фэстывалях і конкурсах «Песьню бярыце з сабою» і «Зорным дыліжансе». Колькасьць узнагарод самых розных узроўняў, якіх быў удастоены калектыў, не зьлічыць. Апошняе дасягненьне — дыплём ляўрэатаў песеннага конкурсу «Песня года Беларусі» ў мінулым годзе.
Выбітныя асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сярод музыкаў, якія пачыналі ў «Явары»: Андрэй Кляшчоў — мультыінструмэнталіст, што потым перайшоў у аркестры Міхаіла Фінберга, а таксама сьпявачка Гюнеш.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Автору гимна Барановичей – 55, НК, 26.05.2012