Перайсьці да зьместу

Ябланэц (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ябланэц
Поўная назва Fotbalový Klub Jablonec, a.s.
Заснаваны 1945
Горад Ябланец, Чэхія
Стадыён Стршэльніцы
Умяшчальнасьць: 6108
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2024—2025 5 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fkjablonec.cz (чэс.)

«Ябланэц» (па-чэску: Jablonec) — чэскі футбольны клюб з гораду Ябланцу-над-Нісай. Заснаваны ў 1945 годзе. Двухразовы ўладальнік Кубка Чэхіі (1998, 2013). Хатнія матчы ладзіць на стадыёне Стршэльніцы.

Не зважаючы на тое, што «Ябланэц» быў створаны адразу па Другой сусьветнай вайне, але свой першы сэзон у найвышэйшай лізе Чэхаславаччыны клюб правёў толькі ў сэзоне 1974—1975 гадоў. Тым ня менш, дружына здолела пратрымацца ў элітным дывізіёне толькі два гады, пакінуўшы Першую лігу ў 1976 годзе. Ужо пасьля падзелу краіны на Чэхію і Славаччыну, «Ябланэц» перамог у першынстве Другой лігі Чэхіі сэзону 1993—1994 гадоў, чым забясьпечыў прасоўваньне ў Першую лігу[2]. Ужо ў 1996 і 1997 гадах гульцы здабылі бронзавыя мэдалі айчыннага першынства.

У 1997 годзе «Ябланэц» дэбютаваў у Кубку УЭФА, дзе ў першым кваліфікацыйным раўндзе двойчы з буйным лікам перагулялі азэрбайджанскі «Карабах», але ў двубоі саступілі швэдзкаму «Эрэбру», пры гэтым два разы згуляўшы зь імі ўнічыю. У тым жа сэзоне клюб стаў пераможцам Кубка Чэхіі, забясьпечыўшы сабе яшчэ адзін сэзон эўрапейскага футболу, але гэтым разам у Кубку ўладальнікаў кубкаў, дзе саступілі кіпрскаму «Апалёну». У 2007 годзе «Ябланэц» прасунуўся да фіналу айчыннага кубка, але саступіў у ім праскай «Спарце». У чэмпіянаце ж посьпехам можна лічыць срэбныя мэдалі сэзону 2009—2010 гадоў і бронзавыя ў сэзоне 2010—2011 гадоў. Пры гэтым у апошнім з памянёных сэзонах нападнік «Ябланцу» Давід Лафата з 19 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэскага першынства. У наступным сэзоне Лафата пераўзышоў свой паказьнік, здабыўшы 25 галоў, зноў стаўшы найлепшым у сьпісе галеадораў. У сэзоне 2012—2013 гадоў нападнік зноў стаў найлепшым, але другую палову сэзону ўжо скончыў у праскай «Спарце». У 2015 годзе клюб быў пераназваны ў «Ябланэц», пазбавіўшыся ад колішняй назвы «Баўміт». У сэзоне 2017—2018 гадоў клюб у восьмы раз дакрочыў да фіналу Кубка Чэхіі, але зьведаў паразу ад праскай «Славіі», прагуляўшы зь лікам 1:3. У тым жа сэзоне каманда заняла 3-е месца ў айчынным чэмпіянаце і чарговы раз трапіла ў эўракубкі.

Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Чэхіі Бр Ян Гануш Edit this on Wikidata 1988
4 Сьцяг Сэрбіі Аб Неманья Тэкіяшкі Edit this on Wikidata (капітан) 1997
5 Сьцяг Чэхіі Аб Давід Шцепанэк Edit this on Wikidata 1997
6 Сьцяг Нігерыі ПА Нэлсан Акеке 2002
7 Сьцяг Грузіі ПА Вахтанг Чантурышвілі Edit this on Wikidata 1993
8 Сьцяг Чэхіі ПА Філіп Зорван Edit this on Wikidata 1996
9 Сьцяг Славаччыны ПА Домінік Голі Edit this on Wikidata (ар. Спарта) 2003
12 Сьцяг Чэхіі Аб Давід Ныкрын 2004
13 Сьцяг Чэхіі ПА Рыхард Сэдлачак Edit this on Wikidata 1999
14 Сьцяг Чэхіі Аб Даніел Соўчак Edit this on Wikidata 1998
17 Сьцяг Славаччыны ПА Самуэл Лаўрынчык Edit this on Wikidata 2001
18 Сьцяг Чэхіі Аб Марцін Цэдыдла Edit this on Wikidata 2001
19 Сьцяг Чэхіі Нап Ян Храмаста Edit this on Wikidata 1990
21 Сьцяг Чэхіі ПА Мацей Полідар Edit this on Wikidata 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Украіны Аб Эдуард Собаль Edit this on Wikidata 1995
24 Сьцяг Чэхіі Нап Давід Пушкач Edit this on Wikidata 1993
25 Сьцяг Славаччыны ПА Сэбастыян Нэбыла Edit this on Wikidata 2002
27 Сьцяг Гамбіі Нап Эбрыма Сынггатэ Edit this on Wikidata 2003
33 Сьцяг Чэхіі Бр Альбэрт Котлін 2005
42 Сьцяг Славеніі Нап Матэй Маленшак 2005
44 Сьцяг Гамбіі Нап Ламін Джава Edit this on Wikidata 1995
57 Сьцяг Чэхіі Аб Філіп Новак Edit this on Wikidata 1990
62 Сьцяг Украіны ПА Самуэль Абіная Edit this on Wikidata (ар. Мэталіст 1925) 2005
77 Сьцяг Камэруну Нап Алексіс Алеге Edit this on Wikidata 1996
84 Сьцяг Харватыі Аб Рэната Панталан Edit this on Wikidata 1997
90 Сьцяг Буркіна-Фасо Аб Насім Інасэнці Edit this on Wikidata 2002
99 Сьцяг Славеніі Бр Клемэн Міхэлак 2001
Сьцяг Рэспублікі Конга Нап Бэні Макуана Edit this on Wikidata (ар. Палесьсе) 2002
  1. https://www.transfermarkt.com/fk-jablonec/mitarbeiterhistorie/verein/1322
  2. Jeřábek, Luboš (2007). «Český a československý fotbal — lexikon osobností a klubů». Prague, Czech Republic: Grada Publishing. — С. 74. — ISBN 978-80-247-1656-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]