Перайсьці да зьместу

Ябланэц-над-Нісай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ябланэц-над-Нісай
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна
Першыя згадкі 1356[2][3]
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Мілаш Вэлэ[d][4]
Геаграфія
Плошча
  • 31,382282 км²[5]
Вышыня НУМ 518 м
Часавы пас UTC+1 і UTC+2
Каардынаты 50°43′28″ пн. ш. 15°10′05″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 466 01–468 04[7]
Нумарны знак L
Узнагароды
Сайт mestojablonec.cz
Ябланэц-над-Нісай на мапе Чэхіі
Ябланэц-над-Нісай
Ябланэц-над-Нісай
Ябланэц-над-Нісай

Я́бланэц-над-Ні́сай (па-чэску: Jablonec nad Nisou) — горад у Чэхіі, месьціцца ў Лібэрацкім краі. Гэта другі паводле велічыні горад у рэгіёне ды мясцовы цэнтар адукацыі, вядомы сваёй вытворчасьцю шкла і ювэлірных вырабаў, асабліва біжутэрыі. Гістарычны цэнтар гораду добра захаваўся і ахоўваецца як гарадзкі помнік.

Першая пісьмовая згадка пра Ябланэц сустракаецца ў лацінскім дакуменце 1356 году. Згодна з гэтым дакумэнтам, паселішча паўстала ў XIV стагодзьдзі. У жніўні 1469 году вёска была спаленая дашчэнту войскамі паўстанцаў лужычанаў падчас вайны паміж імі і каралём Іржам з Подзебрадаў. Затым, у 1530-х і 1540-х гадах, вёска была заселеная пераважна нямецкамоўнымі каляністамі[8][9].

Каталіцкая царква на старым фатаздымку.

У першай палове XVII стагодзьдзя Ябланэц належыў Альбрэхту фон Валенштайну, які прадаў яго сям’і Дэфур. У 1643 годзе, за часам Трыццацігадовай вайны, Ябланэц быў спалены ў другі раз. Вытворчасьць шкла пачала квітнець у ім у другой палове XVII стагодзьдзя, і Ябланэц пачаў хутка разьвівацца. У XVIII стагодзьдзі былі зробленыя першыя вырабы біжутэрыі, а дзякуючы пастаўкаў за мяжу назва вёскі стала вядомае ў Эўропе. 21 красавіка 1808 году імпэратарам Францам II Ябланэц атрымаў статус гандлёвага гораду[9]. Далейшае разьвіцьцё адбылося пасьля будаўніцтва дарогі ў 1840-х гадах. Затым, 28 сакавіка 1866 году, імпэратарам Францам Ёсіфам I Ябланэц атрымаў статус гораду. Франка-пруская вайна 1870—1871 гадоў нанесла шкоду канкурэнтам у вытворчасьці шкла і ювэлірных вырабаў, і ябланцкія гандляры захапілі замежныя рынкі. З гораду стала выходзіў шырокі асартымэнт вырабаў з шкла, а таксама штучныя ювэлірныя вырабы. З багацьцямі палепшылася якасьць жыцьця, а відарысы Ябланца рэзка зьмяніліся[9].

Сусьветны эканамічны крызіс, выкліканы крахам на Ўол-стрыт 1929 году, нашкодзіў шкляной і ювэлірнай прамысловасьці, стаўшы вытокам крызісу 1930-х гадоў. Зьмены тэндэнцыяў і рост замежнай канкурэнцыі таксама нашкодзілі мясцовай прамысловасьці. У кастрычніку 1938 году Ябланэц быў далучаны да нацысцкай Нямеччыны пасьля складаньня Мюнхэнскага пагадненьня і быў у складзе правінцыі Судэтэнлянд да 1945 году[9].

Паміж 1945 і 1949 гадамі большасьць немцаў былі выгнаныя ў адпаведнасьці з умовамі дэкрэта Бэнэша. Па вайне выгнаныя нямецкамоўныя жыхары Ябланца заснавалі новае паселішча ў Баварыі і назвалі яго ў памяць пра свой родны горад Нойгаблянц. Сёньня гэта адзін з раёнаў гораду Каўфбойрэн[9].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]