Перайсьці да зьместу

Юры Сабалеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ю. Сабалеўскі»)
Юры Сабалеўскі
лац. Jury Sabaleŭski
Юры Сабалеўскі, мастак Анатоль Крывенка, 1994
Юры Сабалеўскі, мастак Анатоль Крывенка, 1994
Сьцяг Беларусі Старшыня калегіі БЦР
1945  ?
Прэзыдэнт Радаслаў Астроўскі
Сьцяг Беларусі Другі віцэ-прэзыдэнт БЦР
1944  1944
Прэзыдэнт Радаслаў Астроўскі
Сьцяг Беларусі Старшыня Галоўнай управы Беларускай самапомачы
Папярэднік Іван Ермачэнка
Сьцяг Беларусі Бурмістар Баранавіч
1943  1944
Папярэднік Віктар Войтэнка
Сьцяг Польшчы Пасол Польшчы
1922  1927
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся24 красавіка 1889
Стоўпцы
Памёр26 сьнежня 1957 (68 гадоў)
Кірхгайм унтэр Тэк, Заходняя Нямеччына[1]
ПартыяБлёк нацыянальных меншасьцяў,
БСРГ

Юры Аляксандравіч Сабалеўскі (24 красавіка 1889, Стоўпцы — 26 сьнежня 1957, Кірхгайм унтэр Тэк[1], Заходняя Нямеччына) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст.

Аграном (землямер) па прафэсіі. Супрацоўнічаў з газэтаю «Наша Ніва».

За часамі Польшчы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 1924 годзе быў вызвалены пастановаю Сойму для выкананьня дэпутацкіх абавязкаў з наваградзкай турмы — атрымаў мандат пасла польскага Сойму замест Кахановіча (ад Блёку нацыянальных меншасьцяў). 24 сакавіка 1926 году ўзьняў на Сойме справу Саковіча, прывёўшы прыклады зьбіцьця беларускага патрыёта падчас арышту[2].

Паводле няспраўджаных зьвестак, спрабаваў адгаварыць Тарашкевіча ад пераезду ў БССР[3].

Актыўны чалец БСРГ. Пасьля разгрому Грамады з дапамогаю сэнатара Назарэўскага перабраўся ў Нямеччыну, адтуль у вольны горад Данцыг. Жыў у курортным гарадку Цопотах. Пасьля вярнуўся ў Варшаву, быў прыцягнуты да суду і апраўданы.[4]

Арыштоўваўся польскімі ўладамі ў 1928. У 1932 асуджаны да 6 гадоў пазбаўленьня волі. У верасьні 1939 ізноў арыштаваны польскай паліцыяй. У тым самым месяцы арыштаваны НКУС БССР. З баранавіцкай турмы «Крывое кола» ўцёк падчас нямецкай бамбардзіроўкі.

Нямецкая акупацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Падчас нямецкай акупацыі працаваў у грамадзянскай адміністрацыі ў Баранавічах, бурмістар Баранавіч, старшынём Галоўнай управы Беларускай самапомачы, другім віцэ-прэзыдэнтам БЦР. Арыштаваны немцамі па даносу польскага падпольля.

Падчас кіраваньня ў Баранавічах дамогся беларусізацыі казаньняў і навукі падчас набажэнстваў у каталіцкіх і праваслаўных храмах па ўсёй Баранавіцкай Акрузе. Увёў строгія правілы: "увайшоў у гарадскую ўправу ня скінуўшы шапку — 5 марак штрафу; спазьніўся на працу — 10 марак; прыйшоў падпіты — гэта небясьпечна! — назаўтра, ці ты работнік, ці інжынер, ці доктар, сядзеш на бочку, у якой вывозіліся з гораду нячыстоты, ды будзеш на ёй цэлы дзень езьдзіць. Супраціў не памагаў — ён звальняў з работы. Не памагалі таксама пробы ўмешваньня ў гэткія строгія парадкі іншых нашых дзеячоў, што дакаралі бурмістра за ягоныя сярэднявечныя практыкі. Ён цьвёрда казаў: «Людзей трэба выхоўваць!» А калі яму казалі, што ў часе вайны гэткія мэтады служаць нашым ворагам, ён спакойна адказваў: «Кожны рэжым патрабуе парадку й дысцыпліны». І запраўды, нічога супроць яго ня можна было зрабіць, каб адначасна не панізіць ягонага аўтарытэту, як бурмістра, зь якім лічыліся Немцы."[5].

Дзякуючы яму ў Баранавічах былі адроджаны беларускія мастацкія й ткацкія школы. Праз Беларускую Самапомач зладзіў аграмадную выставу народнага мастацтва ў Баранавічах, "што займала колькі будынкаў, прайшло больш 20 тысячаў чалавек. А ў наладжаньні выстаўкі немалая была заслуга Юрага Сабалеўскага[5]". Ягоны кабінэт быў упрыгоджаны беларускімі дыванамі з нацыянальнымі гэрбамі, партрэтамі герояў, краявідамі.

Уваходзіў у склад дэлегацыі ў Бэрлін на пахаваньне Кубэ[6]. Тамака дэлегацыя нанесла візыт намесьніку міністра акупаваных усходніх тэрыторыяў Альфрэду Маеру, каб выказаць свае патрабаваньні, што датычылі эканомікі, школьніцтва, самакіраваньня і аб’яднаньня ўсіх беларускіх земляў.

Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэсу ў 1944 годзе. Абраны на ім у мандатную камісію[7].

Дэманстрацыя на Тыдзень паняволеных народаў, 1953 год. У цэнтры (у чорным капелюшы) — Юры Сабалеўскі
Магіла Юрыя Сабалеўскага на Праваслаўных могілках у Варшаве

На эміграцыі — старшыня калегіі БЦР, друкаваў свае ўспаміны і публіцыстыку. У 1948—1950 гадах адзін з рэдактараў газэты «Беларускае слова».

Адзін з заснавальнікаў 8 траўня 1948 у нямецкім Эльвангене Беларускага цэнтральнага прадстаўніцтва, якое потым аднавіла распушчаную Радаславам Астроўскім Беларускую цэнтральную раду.

У 1950 выехаў у ЗША, дзе працаваў сталяром у шпіталі ў Нью-Ёрку[8], але праз 7 гадоў вярнуўся ў Заходнюю Нямеччыну.

Сябар Агульнага беларускага саюза вайскоўцаў (1950), камітэту «Незалежная Беларусь» (1955). У 1950 ад імя БЦР падпісаў пагадненьне аб сумесных дзеяньнях у барацьбе супраць бальшавізму з Украінскай Нацыянальнай Радай.

Адзін з заснавальнікаў Камітэту незалежнай Беларусі у 1955 ў Нью-Ёрку.

Памёр пры нявысьветленых абставінах. Пахаваны спачатку ў Мюнхэне, на могілках Фэльдмохінг. Пазней быў перапахаваны на Праваслаўныя могілкі ў Варшаве.

  1. 1 2 Слоўнік Маракова Памылка цытаваньня: Няслушны тэґ <ref>; назва «Слоўнік Маракова» вызначаная колькі разоў з розным зьместам
  2. Сяргей Ёрш, Вяртаньне БНП(недаступная спасылка), Менск-Слонім: БГАКЦ, 1998
  3. А. Шукелойць, Астроўскі і Акінчыц
  4. Васіль Рагуля «Успаміны»
  5. 1 2 Язэп Малецкі «Пад знакам Пагоні», выдавецтва «Пагоня», Таронта, 1976
  6. Юры Туронак «Вацлаў Іваноўскі і беларускае адраджэньне», «Архэ», 2-1999
  7. Другі Ўсебеларускі Кангрэс (дакуманты)
  8. Алег Гардзіенка Выбар несавецкай эліты — Беларусь Радыё Свабода

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]