Перайсьці да зьместу

Юске Банк Боксэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юске Банк Боксэн
Краіна Данія
Горад Гэрнінг
Дата адкрыцьця 20 кастрычніка 2010 году
Зьмяшчальнасьць 15 000
Каардынаты 56°07′4.88″ пн. ш. 8°57′9.00″ у. д. / 56.1180222° пн. ш. 8.9525° у. д. / 56.1180222; 8.9525Каардынаты: 56°07′4.88″ пн. ш. 8°57′9.00″ у. д. / 56.1180222° пн. ш. 8.9525° у. д. / 56.1180222; 8.9525
Юске Банк Боксэн на мапе Даніі
Юске Банк Боксэн
Юске Банк Боксэн
Юске Банк Боксэн
Афіцыйны сайт

«Юске Банк Боксэн» (па-дацку: Jyske Bank Boxen) — спартова-забаўляльная арэна ў Гэрнінгу. На спартовых спаборніцтвах зьмяшчальнасьць арэны складае блізу 12,5 тысяч чалавек. У ёй ладзяцца канцэрты, а таксама спаборніцтвы па хакеі з шайбай, баскетболе, валейболе, гандболе і гімнастыцы.

1 кастрычніка 2010 году дацкая фінансавая ўстанова Jyske Bank набыла правы на найменне арэны. Адкрыцьцё арэны адбылося 20 кастрычніка 2010 году з канцэртам Лэдзі Гагі ў межах ейнага туру The Monster Ball Tour, дзе гурт Semi Precious Weapons выступаў у якасьці разагрэву. Арэна разглядалася як пляцоўка дзеля правядзеньня Эўрабачаньня 2014 году, але праз тэхнічныя нюансы заяўка дасталася Капэнгагену[1]. Арэна была адной зь дзьвюх пляцовак, якія ладзілі ў сабе чэмпіянат сьвету па хакеі 2018 году.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]