Юры Паўлюкавец
| Юры Паўлюкавец | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 24 чэрвеня 1994[1] (31 год) | |
| Рост | 176 см | |
| Вага | 72 кг[3] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Нёман Горадня | |
| Нумар | 32 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2013—2015 | Дынама Берасьце | 31 (0) |
| 2016—2017 | Тарпэда-БелАЗ | 8 (0) |
| 2017 | Хваля | 13 (2) |
| 2018 | ЮАС | 11 (1) |
| 2018—2019 | Белшына | 38 (3) |
| 2020—2021 | Тарпэда-БелАЗ | 33 (0) |
| 2022— | Нёман Горадня | 80 (1) |
| Зборныя | ||
| 2015—2016 | Беларусь (да 21) | 4 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Юры Паўлюкавец (нар. 24 чэрвеня 1994 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца гарадзенскага «Нёману».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец пінскай СДЮШАР-3. У 2009 годзе трапіў у структуру берасьцейскага «Дынама». З 2011 году пачаў выступаць за клюбны дубль. 10 жніўня 2013 году дэбютаваў у асноўнай камандзе дынамаўцаў, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць «Дняпра» (2:0). У сэзоне 2014 году пачаў часьцей зьяўляцца ў першым складзе, звычайна выходзячы на замену. У сэзоне 2015 годзе ўжо трывала ўладкаваўся, прасунуўшыся ў першую адзінаццатку берасьцейцаў.
У студзені 2016 году выправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт з гэтым клюбам[4]. У складзе жодзінцаў пачаў выступаць пераважна за дубль, у асноўнай камандзе звычайна толькі зрэдку выходзіў на замену. У лютым 2017 году выправіўся на прагляд у «Іслач»[5], аднак не падышоў камандзе. У выніку пачаў сэзон 2017 году ў складзе тарпэдаўцаў, дзе выступаў перадусім за дубль, толькі двойчы зьявіўшыся на пляцоўцы ў асноўнай камандзе. У ліпені 2017 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[6] і неўзабаве далучыўся да пінскай «Хвалі»[7][8].
У лютым 2018 году склаў працоўную дамову з жыткавіцкім клюбам ЮАС[9]. У ліпені таго ж году, пакінуўшы жыткавіцкі клюб, стаў футбалістам бабруйскай «Белшыны»[10]. У студзені 2019 году падоўжыў кантракт з бабруйскім клюбам[11]. У сэзоне 2019 году ў якасьці аднаго з ключавых гульцоў дружыны дапамог камандзе перамагчы ў Першай лізе.
У студзені 2020 году прыбыў на прагляд у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ» і ў лютым падпісаў кантракт з клюбам[12]. За клюб гуляў ў стартавым складзе альбо заставаўся на лаве запасных. У студзені 2022 году пакінуў жодзінскі клюб[13]. Хутка пачаў трэнавацца з гарадзенскім «Нёманам», зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[14]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з камандай[15]. Тое самае зрабіў праз год перад пачаткам чарговага сэзону[16].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]11 чэрвеня 2015 года дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ангельшчыны. Усяго за зборную правёў чатыры матчы.
Дасягненні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Срэбны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2023, 2024
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2016, 2024, 2025
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Дынама Берасьце | 2015 | Найвышэйшая ліга | 20 | 0 |
| Тарпэда-БелАЗ | 2016 | Найвышэйшая ліга | 6 | 0 |
| 2017 | Найвышэйшая ліга | 2 | 0 | |
| Хваля | Першая ліга | 13 | 2 | |
| ЮАС | 2018 | Першая ліга | 11 | 1 |
| Белшына | 12 | 0 | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Yuri Pavlyukovets // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://www.fcneman.by/by/komanda/main/755.html
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/yuri_pavlyukovets/
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" выкупил у брестского "Динамо" права на Павлюковца и Соловья (рас.)
- ↑ Павлюковец находится на просмотре в «Ислочи» (рас.)
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" расстался с Павлюковцом (рас.)
- ↑ «Волна» подписала Павлюковца и отдала Малащицкого в аренду ЮАС (рас.)
- ↑ Юрий Павлюковец стал игроком "Волны". (рас.) Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» Архіўная копія ад 2017-08-05 г.
- ↑ 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (рас.)
- ↑ Павлюковец стал игроком «Белшины» (рас.) Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны»
- ↑ Турлин, Тупчий и еще четыре игрока продлили контракты с "Белшиной" (рас.)
- ↑ Павлюковец и Бондаренко стали игроками "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" рассталось в Павлюковцом (рас.)
- ↑ Павлюковец подписал контракт с "Неманом" (рас.)
- ↑ Полузащитник Юрий Павлюковец продолжит играть за "Неман" (рас.)
- ↑ Четыре игрока продлили контракты с "Неманом" (рас.). Football.by (2024-12-12). Праверана 2025-03-05 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце берасьцейскага «Дынама» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 24 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Пінску
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Хваля» Пінск
- Футбалісты клюбу ЮАС Жыткавічы
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты