Юры Лэўчанка
| Юры Лэўчанка | |
Юры Лэўчанка | |
| Народны дэпутат Украіны | |
|---|---|
| 27 лістапада 2014 — 29 жніўня 2019 | |
| Прэзыдэнт | Пятро Парашэнка Уладзімер Зяленскі |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 1 кастрычніка 1984 (41 год) Віньніца Віньніцкая вобласьць УССР, СССР |
| Партыя | УА «Свабода» (2008-2019), Народаўладзьдзе |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Тацьцяна |
| Дзеці | Лэля |
| Сайт | levchenko.in.ua |
Юры Уладзімеравіч Лэўчанка (па-ўкраінску: Юрій Володимирович Левченко, нарадзіўся 1 кастрычніка 1984 году) — ўкраінскі палітык, з 2020 году — лідэр партыі «Нарадаўладзьдзе», перад тым з 2008 па 2019 году быў чальцом УА «Свабода», дзе кіраваў аналітычнай службай партыі. Народны дэпутат Украіны 8-га скліканьня.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 1 кастрычніка 1984 году ў Віньніцы ў сям'і капітана далёкага плаваньня Уладзімера Лэўчанкі і Натальлі Лэўчанка — настаўніцы біялёгіі і геаграфіі.Баьцкі Юрыя з разпадам СССР атрымалі расейскае грамадзянства, так як сям'я Юрыя на той час жыла ў Маскве. Ў 1992 годзе сямя зьяжджае на Кіпр, ў горад Лімасол дзе Юры наведвае школу з выкладаньнем па-ангельску. У 2005 годзе скончвае Лёнданскую школу эканомікі па спэцыяльнасьці эканаміст-фінасыст. У 2007 скончыў магістратуру ў Магдэбурскім ўніверсытэце імя Ота фон Герыке. Ў 2007 годзе атрымаў пашпарт Расеі, але ўжо ў 2008 выйшав з расейскага грамадзянства. Ўступіў ва УА «Свабода», быў кіраўніком Шаўчэнкаўскай раённай арганізацыі партыі ў горадзе Кіеве ды Кіраўніком Аналітычнай служюы партыі. Быў дарадцам Алега Цягнібока па эканамічных пытаньнях. У 2010 абраны дэпутатам Вышгарадскай раённай рады. У 2012 годзе быў вылучаны па квоце УА «Свабода» як адзіны кандыдат ад апазыцыйных сілаў ў 223 акрузе, дзе ягоным галоўным канкурэнтам стаў Віктар Пылыпышын. Абодва кандыдаты атрымалі амаль аднолькавую падтрымку[1]. Віктар Пылыпышын атрымав 27,57 а Юры Лэўчанка — 27,12% Выбары былі адзначаныя фальсыфікацыямі, скандаламі праз якія ЦВК пастанавіла лічыць выбары несапраўднымі. Ў сьнежні 2014 адбыліся перавыбары ў акрузе №223, на якіх Лэўчака з вынікам 40,58% прайграў Выктару Пылыпышыну, якога падтрымалі 44,89%[2]. Актыўны ўдзельнік Эўрамайдану, быў камендатам кантраляванага пратэстоўцамі «Украінскага Дому». На выбарах ў Кіеўскую гарадзкую раду 2014 году быў абраны дэпутатам. На парляменцкіх выбарах 2014 году абраны народным дэпутатам па акрузе №223 (Шаўчэнкаўскі раён Кіева) ад УА «Свабода», яго падтрымалі 33 342 выбаршчыкаў ці 37,24%[3]. На датэрміновых выбарах 2019 году ізноў балятаваўся па 223 акрузе але атрымаў толькі другі вынік (24,09%) саступіў кандыдатцы ад Слугі Народу Людміле Буймістр, якую падтрымала 31,72% выбаршчыкаў[4]. Ў тым жа годзе выйшаў са «Свабоды» і стварыў ўласную партыю — Нарадаўладзьдзе. Балятаваўся на мясцовых выбарах 2020 году на пасаду гарадзкога галавы Кіева, атрымаў 6570 галасоў ці 0,9%. За Нарадаўладзьдзе прагаласавалі 1,12% выбаршчыкаў і яно не здолела прайсьці 5% выбарчы бар'ер.