Перайсьці да зьместу

Юры Гайлімін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Гайлімін
лац. Jury Gajlimin / Hajlimin

герб «Дубна»
Асабістыя зьвесткі
Памёр перад 1438

Юры Гайлімін, Гайлімін Надобавіч (упамінаецца ад 1409; памёр, імаверна, перад 1438) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста вялёнскі (1432) і жамойцкі (1433—1434).

Уласны геральдычны знак Юрыя Галіміна (зь пячаці 1434 г.)

Магчыма, вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Эйраголе і Відуклі. Меў маёнткі ў Вялёне[1].

Гелемін, Гельмін або Гальмін (Geleminus[2], Gelminus[3], Galmin[a]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[5], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Альмін, Асьміна; германскія імёны Miniatus, Almin, Osminna) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[6], minthi 'памяць'[7]. Такім парадкам, імя Гайлімін азначае «жвавы думкамі» (тое ж, што і імя Мінігайла)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Geilemin Nadaps sone (6 чэрвеня 1409 году)[9]; Jorge Gailemynne (16 чэрвеня 1409 году)[10]; Galeminne (21 чэрвеня 1409 году)[11]; Поилыминъ (1431—1432 гады, перапісанае ў 1543—1547 гадох)[12]; Herr Golymyn Hauptmann zu Welun (17 жніўня 1432 году)[13]; Goylimin Nadobowicz (15 кастрычніка 1432 году)[14]; Golymini capitanei Samagittiae [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[15]; Golimyn capitanues Samagittiae (27 лютага 1434 году)[16]; Кгойлиминъ (1434—1437 гады, перапісанае ў 1543—1547 гадох)[12]; Golymyn, Goleminne[1]; шесть чоловековъ под Кгоилиминомъ[17], земля Кгоилиминова[18] (1440—1492 гады).

Зь літоўскага баярскага роду, сын Станіслава Надоба. Меў брата Станіслава. Апроч уласнага знака, вядомага зь пячаці 1434 году, карыстаўся гербам «Дубна» (прывесіў пячаць з гэтым гербам да дакумэнту Гарадзенскай уніі ў 1432 годзе). Таму, імаверна, быў у сваяцтве з Войцехам Карэйвам, які прыняў гэты герб на Гарадзельскай уніі[1].

Упершыню ўпамінаецца ў 1409 годзе, калі выконваў даручэньні Вітаўта ў Жамойці. Кіраваў жамойцкай дэлегацыяй на Канстанцкім саборы. У 1432 годзе Сьвідрыгайла даслаў яго на перамовы зь вялікім магістрам. У гэты час быў старостам вялёнскім, у 1433—1434 гадох — старостам жамойцкім.

Да актаў Гарадзенскай уніі (1432 год) і Гарадзенскай умовы (1434 год) прывесіў пячаці з рускімі надпісамі[19][20]:

ГОІЛЬЕМИНОВА НАДО'ВИЧА
КГОИЛИМИНЪ НАДОБЬЕВЪ
  1. ^ Паводле назвы мясцовасьці Galmindrup
  1. ^ а б в Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 226.
  2. ^ The Publications of the Northamptonshire Record Society. Vol. 20. — Oxford, 1960. P. 142.
  3. ^ Codex nundinarius Germaniae literatae bisecularis. — Halle, 1850. S. 30.
  4. ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 28.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  7. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21, 24.
  9. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 180.
  10. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 183.
  11. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 186.
  12. ^ а б Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 269.
  13. ^ Regesta historica-diplomatica Ordinis S. Mariae Theutonicorum, 1198—1525. Pars I. — Göttingen, 1948. S. 385.
  14. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 81.
  15. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
  16. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
  17. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 39.
  18. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 48.
  19. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 205.
  20. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 78, 100.