Юры Амбразевіч
| Юры Амбразевіч | |
2018 год, Жэнэва | |
| Амбасадар Беларусі ў Ватыкане | |
|---|---|
| 27 сакавіка 2025 — цяперашні час | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар | Аляксандар Турчын |
| Папярэднік | Сяргей Алейнік |
| Намесьнік міністра замежных справаў Беларусі | |
| 10 лютага 2022 — 27 сакавіка 2025 | |
| Прэм’ер-міністар | Раман Галоўчанка |
| Наступнік | Ігар Сякрэта |
| 5-ы прадстаўнік Беларусі пры аддзяленьні ААН у Жэнэве | |
| 27 жніўня 2015 — 10 лютага 2022 | |
| Прэм’ер-міністар | Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас, Раман Галоўчанка |
| Папярэднік | Міхаіл Хвастоў |
| Наступнік | Ларыса Бельская |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 25 лютага 1975 (51 год) Менск, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
| Адукацыя | Юрыдычны факультэт БДУ (1997) |
| Сужэнец | жанаты |
| Дзеці | двое |
| Бацька | Георгі Амбразевіч |
Юры Георгіевіч Амбразевіч[1] (нар. 1975, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі дыплямат.
Трэці амбасадар Беларусі ў Ватыкане (ад 27 сакавіка 2025 году). Па сумяшчальніцтве займаў пасады амбасадара Беларусі пры Мальтыйскім ордэне і прадстаўніка Беларусі пры Харчова-сельскагаспадарчай Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў (Рым) і пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры (Францыя; ад 22 траўня 2025 году)[2].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1997 годзе скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт БДУ і паступіў на дыпляматычную службу ў дамоўна-прававую ўправу Міністэрства замежных справаў Беларусі. Затым працаваў у Амбасадзе Беларусі ў Бэльгіі, якая па сумяшчальніцтве служыла амбасадай у Люксэмбургу і прадстаўніцтвам Беларусі пры Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы і Эўразьвязе. У 2012 годзе стаў начальнікам галоўнай управы шматбаковай дыпляматыі МЗС Беларусі. 27 жніўня 2015 году заняў пасаду пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры аддзяленьні ААН у Жэнэве (Швайцарыя). 10 лютага 2022 году стаў намесьнікам міністра замежных справаў Беларусі за часам Уладзімера Макея, дзе вёў дзейнасьць пры міжнародных арганізацыях[3].
21 чэрвеня 2025 году ўручыў даверчыя граматы рымскаму папу Льву XIV[4].
Валодае беларускай, расейскай, ангельскай і францускай мовамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Урад, Адміністрацыя прэзыдэнта, НАН, мясцовая вэртыкаль і міністэрствы. Падрабязнасьці гучных прызначэньняў у Лукашэнкі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 22 траўня 2025 г. Праверана 22 траўня 2025 г.
- ↑ Амбразевіч атрымаў дадатковыя дыпляматычныя пасады, уключаючы прадстаўніка пры ХСА і ААНАНК // БелТА, 22 траўня 2025 г. Праверана 22 траўня 2025 г.
- ↑ У Беларусі адбыліся гучныя кадравыя прызначэньні // Белтэлерадыёкампанія, 13 лютага 2022 г. Праверана 22 траўня 2025 г.
- ↑ Пасол Беларусі Амбразевіч уручыў даверчыя граматы папу рымскаму // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 21 чэрвеня 2025 г. Праверана 22 чэрвеня 2025 г.
| Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| ||||||||