Юры ІІ Андрэевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Юры Андрэевіч
Юры ІІ
MongolCavalry crop.jpg
Князь тураўскі
1228 — канец XIII ст.
Папярэднік Уладзімер Сьвятаполкавіч
Наступнік Сямён Юр’евіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
Памёр канец XIII ст.
Нашчадкі
Дынастыя Ізяславічы
Бацька Андрэй ІІ Іванавіч
Маці дачка кіеўскага князя Мсьціслава Раманавіча Старога

Юры Андрэевіч, Юры ІІ (?—?) — князь тураўскі (1228—канец XIII ст.). Быў сынам Андрэя Іванавіча, праўнукам Юрыя Яраславіча, у гонар якога, верагодна, быў названы.

Пачатак кіраваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля сьмерці бацькі ў бітве на рацэ Калке не заняў трон па ўсёй бачнасьці з чыньніку непаўналецьця. Княжыць у Тураве стаў Уладзімер Сьвятаполкавіч. Пасьля яго сьмерці ў 1228 годзе Юры стаў князем, прычым пінскія князі не прэтэндавалі на тураўскі пасад, што гаворыць аб, што Пінск канчаткова стаў галоўным горадам Тураўскай зямлі. Верагодна, яго жонка была з чарнігаўскіх Вольгавічаў ці яго дачка выйшла за кагосьці з Вольгавічаў. На час праўленьня Юрыя Андрэевіча прыпадае самы цяжкі пэрыяд Тураўскага княства, на поўначы набірае моц Літва, на захадзе — моцнае Галіцка-Валынскае княства. Амаль штогод праз Тураўскую зямлю праходзяць паходы Літвы ў Галіцка-Валынскае княства й у зваротным кірунку. Невядома каго падтрымліваў у гэтым канфлікце Юры, магчыма, як і пінскія князі, галіцка-валынскіх князёў, але ўлічваючы адсутнасьць згадак пра паходы Літвы на Тураў можна выказаць здагадку, што Юры займаў нэўтральную пазыцыю.

Мангола-татарская навала[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мангольская армія на маршы. Сучасная рэканструкцыя.

У 1239 годзе з усходу да Турава прыйшла вялікая небясьпека — татара-мангольская навала. Летам 1239 году татара-мангольская навала абрушылася на Чарнігаўскае княства, Чарнігаў быў узяты ў аблогу, Тураўскае княства прыйшло на дапамогу чарнігаўскаму князю Мсьціславу Глебавічу, зь якім Юры знаходзіўся ў роднасных адносінах. Разам з тураўскім войскам Мьціслаў Глебавіч выйшаў з Турава на дапамогу абложанаму Чарнігаву, але быў разьбіты, Кіеўскае княства не аказала аніякай дапамогі тураўска-чарнігаўскаму антымангольскаму хаўрусу, а 6 сьнежня 1240 году, пасьля працяглай асады быў узяты й Кіеў, пасьля чаго мангольскія тумены рушылі на поўнач, на тураўскія, пінскія, берасьцейскія й падляскія землі. Саслабелае Тураўскае княства ў адзіноцтве не змагло аказаць належнага супраціву й узімку 1241 году Тураў, пасьля працяглай абароны поўнасьцю зруйнавалі мангола-татары. Татары зьнішчылі абодва найстаражытнейшыя на Беларусі манастыры: жаночы Св. Варварын манастыр ды Св. Барыса-Глебскі мужчынскі манастыр, які ніколі больш не дасягнуў велічы з часоў Кірылы Тураўскага. Згодна сынодзіку Варварынага манастыра, татары забілі ўсіх чарняцоў ды сьвятароў. Сем’і тураўскіх баяр і князя схаваліся ў мураваным саборы на Замкавай гары, але татары разбурылі царкоўную браму, зьнішчылі маладзіц разам зь дзецьмі ды зруйнавалі вялікі шасьціслупавы трохапсідны храм. З гэтага часу эпіскапія перанесена была ў Пінск. Менавіта тады, як сьведчыць паданьне, быў закіданы немаўлятамі славуты калодзеж Тура, пасьля чаго на працягу сямі гадоў зь яго струменіла жаночае малако. Пасьля нашэсьця ворагі пайшлі на суседні Давыд-Гарадок, які лёгка здабылі. Былі разрабаваны й іншыя гарады Тураўскай зямлі, манголы рухаліся на поўнач, разрабавалі Слуцак і толькі пад Менскам манголы былі спынены й разьбіты. Большасьць жа войска на чале з Гаюком рушыла на захад, дзе пасьля злучэньня з Батыем татары разрабавалі Бельск, а пасьля далей праз Польшчу на Вугоршчыну ажно да Адрыятычнага мора. Нават у такой сытуацыі тураўцы не здаліся: у канцы 1246 году тут адбылася бітва з мангола-татарамі, а Юры захаваў сваю пасаду, але пры гэтым Тураўскае княства хутчэй за ўсё трапіла ў залежнасьць ад васальнага ў адносінах да Залатой Арды Галіцка-Валынскага княства, у выніку чаго ў Тураве была пабудавана абарончая вежа накшталт Камянецкай вежы. Так ці інакш, але Тураўскае княства здолела ўтрымацца, пасаду тураўскага князя Юры перадаў свайму сыну Сямёну.

Нашчадкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
Уладзімер Сьвятаполкавіч
Князь тураўскі
1228—канец XIII ст.
Наступнік
Сямён Юр’евіч