Юркавіцкі сельсавет (Лагойскі раён)
Выгляд
(Перанакіравана з «Юркавіцкі нацыянальны польскі сельсавет»)
| Юркавіцкі сельсавет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Юркавічы |
| Дата ўтварэньня | 29 кастрычніка 1924 |
| Дата скасаваньня | 25 ліпеня 1959 |
| | |
Ю́ркавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёну Менскай вобласьці БССР. Цэнтаар — вёска Юркавічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 году як Моладскі сельсавет у складзе Лагойскага раёну Менскай акругі БССР. Цэнтар — вёска Моладзі. 29 кастрычніка 1924 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Юркавічы, сельсавет перайменаваны ў Юркавіцкі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Лагойскім раёне БССР.
11 чэрвеня 1932 году рэарганізаваны ў Юркавіцкі нацыянальны польскі сельсавет, які 26 траўня 1935 году быў рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці.
25 ліпеня 1959 году скасаваны, тэрыторыя далучана да Чырванашвабаўскага сельсавету[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 25 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.