Перайсьці да зьместу

Юрась Нераток

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юрась Нераток
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 19 верасьня 1961(1961-09-19)[1]
Памёр 10 красавіка 2026(2026-04-10)[1] (64 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, архітэктар

Юрась Нераток сапр.: Юрый Гарбачоў (19 верасьня 1961 в. Баяры, Мастоўскі раён — 10 красавіка 2026[2], Менск) — беларускі пісьменьнік. Сябра Беларускага саюзу архітэктараў, Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, Саюзу расейскіх пісьменьнікаў, Міжнароднага Саюзу пісьменьнікаў «Новый современник», .

Нарадзіся ў сям’і настаўнікаў-філёлягаў. Дзяцінства правёў у вёсцы Хадакі Івацэвіцкага раёну.

У 1983 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў канструктарам на Менскім аўтазаводзе, у НВА «Цэнтар», галоўным канструктарам СТДА «Вентура», ТАА «Градзіс», загадчыкам сектару праектаваньня электрамэханічных кампанэнтаў Аб’яднанага інстытуту машынабудаваньня Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Быў сябрам Беларускага саюзу архітэктараў.

Друкаваўся ў шматлікіх газэтах і часопісах, калектыўных зборніках і альманахах. Аўтар кніг вершаў «Фотаальбом» (2003) і «Споведзь струны» і кніг прозы «Закуцьце» (2007) і «Непатрэбныя людзі» (2019). Аўтар і ўкладальнік калектыўнай электроннай паэмы «Буслан і Жамбіла» (2012). Суаўтар (сумесна з Ірынай Карнавухавай і Марынай Шапавалавай) паэтычнага трыялёгу «Заблытаўся сярод навін» (2017).

Шмат пісаў таксама па-руску — пад псэўданімам Юрый Юлаў.

Быў сябрам Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, сябрам-заснавальнікам народнага клюбу паэтаў і кампазытараў «Жывіца». Акрамя літаратурнай творчасьці, быў вядомы і як бард.

  • 2003 — «Фотаальбом»
  • 2007 — «Споведзь струны»
  • 2007 — «Закуцьце»
  • 2012 — «Буслан і Жамбіла» — калектыўная электронная паэма
  • 2017 — «Заблытаўся сярод навін» — паэтычны трыялёг сумесна з Ірынай Карнавухавай і Марынай Шапавалавай
  • 2019 — «Непатрэбныя людзі»
  • 1999 — «Пьяный материк»
  • 1999 — «Экспедитор»
  • 2000 — «Монодия», зборнік вершаў
  • 2001 — «Сон-дежавю», зборнік вершаў
  • 2002 — «Абстрактно о конкретном», зборнік баек
  • 2012 — «Мужская интеллектуальная фантазия» сэрыя з 4 кніг:
    • «Мутант»,
    • «Фермер»,
    • «Терапия»,
    • «По дороге на пикник»
  • 2018 — «Квингента классики и дискотека века» трохмодульная музычная анталёгія (кнігі і дыскі)
  • 2020 — «Эбола хуаньская: онлайн экспромпроект», паэма
  • 2021 — «Шахматы, которых не было, шахматистам, которые будут всегда»
  • 2025 — «Стежка в минулое»