Юні Ікс Лабс Менск
Юні Ікс Лабс | |
![]() | |
Поўная назва | Футбольны клюб «Юні Ікс Лабс» |
---|---|
Заснаваны | 2010 |
Горад | Менск, Беларусь |
Стадыён | «Дынама-Юні» Умяшчальнасьць: 5200 |
Дырэктар | Цімафей Зьмітровіч |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Першая ліга |
· 2024 (Менск) | 1 месца |
«Юні Ікс Лабс» — футбольны клюб зь Беларусі, базуецца ў горадзе Менску. Заснаваны ў 2010 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб быў заснаваны ў 2010 годзе як аматарская каманда студэнтаў БНТУ. Доўгі час браў удзел у аматарскай лізе АЛФ. У 2014 годзе клюб спаборнічаў ужо ў Найвышэйшай лізе АЛФ, да таго становячыся чэмпіёнам Другой і Першай лігі аматарскага першынства. Цягам васьмі сэзонаў у элітным дыізіёне АЛФ клюб гэтак і ня здолеў стаць пераможцам чэмпіянату, аднак усё роўна фінішаваў на прызавых месцах. Каманда таксама брала ўдзел у чэмпіянаце Менску, здабываўшы ў ім бронзавыя мэдалі[2].
У 2022 годзе клюб падаў заяўку на ўдзел у Другой лізе[3], якая ў той год узбуйнялася шляхам падзелу лігі на зоны. У траўні 2022 году клюб пакінуў галоўны трэнэр Дзяніс Шарабура, а ягоны абавязкі пачаў выконваць Аляксандар Цупруноў. У менскім дывізіёне лігі сталічны клюб заняў першы радок, здабыўшы права ўзяць удзел у матчах плэй-оф[4]. Паводле вынікаў дэбютнага сэзону клюб, які тады называўся «Юні», спыніўся на стадыі 1/8 фіналу.
У лютым 2023 году каманда зьмяніла назоў на «Юні Ікс Лабс» у гонар новага генэральнага партнэра і беспасярэдняга спонсара кампаніі X-Labs Inc, працягнуўшы гуляць у Другой лізе. У сакавіку 2024 году футбольны клюб стаў сябрам АБФФ[5]. У выніковым турніры менчукі занялі чацьверты радок, саступіўшы ў матч за 3-і радок пінскаму «Стэнлесу». Перад пачаткам розыгрышу Першай лігі 2025 году клюб пагадзіўся ўзяць удзел у першынстве.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 6 красавіка 2025 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.transfermarkt.com/uni-minsk/mitarbeiterhistorie/verein/98588
- ^ «Если на наших матчах будет собираться полный стадион - не в этом ли счастье?» Кто такие «Юни Минск»? (рас.). Football.by (2022-02-04). Праверана 2025-03-25 г.
- ^ Вторая лига: без "Смолевичей", ЖКХ и "Продцентра", зато с "Респектом", "Велесом-2020" и "Ориентиром" (рас.). Football.by (2022-03-28). Праверана 2025-03-25 г.
- ^ Всё смешалось - восток и запад, город и деревня, профессионалы и любители. Кто сразится в 1/8 финала Д3? (рас.). Football.by (2022-09-26). Праверана 2025-03-25 г.
- ^ Стали известны новые члены АБФФ (рас.). Белорусский футбол (2024-03-14). Праверана 2025-03-25 г.