Юлія Хітрая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юлія Хітрая
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася11 лістапада 1989 (34 гады)
Баранавічы
ГрамадзянстваБеларусь
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяплаўчыха

Юлія Хітрая (нарадзілася 11 лістапада 1989, Баранавічы) — беларуская плыўчыха.

Пачала займацца плаваньнем у СДЮШАР-4 пад кіраўніцтвам трэнэра Александра Палягошкі[1].

6-е месца на чэмпіянаце Эўропы 2010 на «кароткай вадзе» на дыстанцыі 50 м вольным стылем, неаднаразовая чэмпіёнка Беларусі.

Бронзавая прызэрка Чэмпіянату Эўропы 2012 году на кароткай вадзе ў эстафэце 4×100 мэтраў вольным стылем[2].

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 году ў эстафэце 4×100 мэтраў вольным стылем, дзе беларускі абнавілі рэкорд Беларусі (3:40,67), але занялі 13-е месца з 16-ці[3].

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2016 году.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]