Перайсьці да зьместу

Юзэф Глемп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Юзэф Глемп[1] (па-польску: Józef Glemp, 18 сьнежня 1929 году, м. Інаўроцлаў, Польшча — 23 студзеня 2013 году, м. Варшава, Польшча) — каталіцкі дзяяч у ПНР і Польшчы.

Юзэф Глем — ксёндз каталіцкае царквы. З 1979 па 1981 эпіскап вармійскі. Быў архіпіскупам і мітрапалітам Гнезьненскім з 1981 па 1992 гады. З 1981 па 2006 гады Юзэф Глемп быў архіпіскупам і мітрапалітам Варшаўскім. З 1982 па 2009 гады быў Прымасам Польшчы. З 1981 па 2004 гадоў Юзэф Глемп быў Старшынём Канфэрэнцыі Эпіскапату Польшчы. З 1983 году Юзэф Глемп стаў кардыналам.

На пачатку верасьня 1988 году польскі прымас кардынал Глемп наведаў заходнебеларускія каталіцкія парахвіі[2]. Паколькі ад 1939 году іх кананічная прыналежнасьць не была ўрэгулявана, ён выступаў як духоўны апякун гэтых парахвіяў, знаёміўся зь іх патрэбамі, абяцаў паведаміць Рымскага папу. Прыезд Глемпа польская каталіцкая перыёдыка ўспрымала з радасьцю як доўгачаканае вяртаньне на крэсы.

З 2006 году Юзэф Глемп быў вызвалены ад службы ў касьцёле. Яго тытлам стала пасада архібіскуп старац.

  1. ↑ Юзэф Глемп жыцьцяпіс
  2. ↑  Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 167. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — 500 ас. — ISBN 978-985-6887

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]