Юзафослаў
| Юзафослаў польск. Józefosław | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Мазавецкае |
| Павет | Пясэчынскі |
| Гміна | Пясэчна |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 86 ± 1 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°06′02″ пн. ш. 21°02′48″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 05-509 |
| Юзафослаў на мапе Польшчы Юзафослаў | |
Юзафослаў (польск. Józefosław; гіст. ням. Krapenest[2]) — вёска ў гміне Пясэчна Пясэчынскага павету Мазавецкага ваяводзтва Польшчы.
Мяжуе з паркам і рэзэрватам Кабацкі Ляс, які знаходзіцца ў варшавскім раёне Ўрсынаў. У вёсцы знаходзіцца рымска-каталіцкі парафіяльны касьцёл св. Юзафа[3].
У 2021 годзе, паводле Нацыянальнага перапісу насельніцтва, колькасьць жыхароў дасягнула 14 809 чалавек[4]. Гэта самая вялікая вёска ў Польшчы паводле колькасьці насельніцтва.
Разьвіцьцё вёскі, якое адбываецца разам з дынамічным ростам попыту на жыльлёвую інфраструктуру, прыводзіць да працэсу агрэсіўнай забудовы дэвэлапэрамі. Шчыльная забудова характарызуецца тым, што не забясьпечваецца адпаведная інфраструктура, а менавіта: адсутнасць тратуараў, вузкія пад’язныя дарогі, перапоўненая школа, якая працуе ў тры зьмены, адсутнасьць спартыўнай інфраструктуры для дзяцей і моладзі. Жыхары паведамляюць пра праблему з ростам інтэнсіўнасьці руху і заторамі[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/071413018045-0006362?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Karte der Deutschen Siedlungen in Mittelpolen: Maßstab 1:500 000
- ^ Parafia św. Józefa Opiekuna Pracy
- ^ GUS. Bank Danych Lokalnych
- ^ Największa wieś w Polsce i jeszcze większe problemy mieszkańców. Wszystko przez deweloperskie eldorado