Юго Экітыке
| Юго Экітыке | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 20 чэрвеня 2002 (24 гады) | |
| Рост | 190 см | |
| Вага | 76 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Лівэрпул | |
| Нумар | 22 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2020—2023 | Рэймс | 26 (10) |
| 2021 | → Вайле | 11 (3) |
| 2022—2023 | → Пары Сэн-Жэрмэн | 25 (3) |
| 2023—2024 | Пары Сэн-Жэрмэн | 1 (0) |
| 2024—2025 | Айнтрахт Франкфурт | 33 (15) |
| 2024 | → Айнтрахт Франкфурт | 14 (4) |
| 2025— | Лівэрпул | 28 (11) |
| Зборныя | ||
| 2025— | Францыя | 8 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Юго́ Экітыке́ (па-француску: Hugo Ekitiké; нар. 20 чэрвеня 2002 году) — францускі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Лівэрпул» і нацыянальнай зборнай Францыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]12 ліпеня 2020 году футбаліст склаў свой першы прафэсійны кантракт з «Рэймсам»[1]. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 17 кастрычніка ў матчы Лігі 1 супраць «Ляр’яну», які скончыўся паразай ягонай каманды зь лікам 3:1. 29 студзеня 2021 году Экітыке далучыўся да клюбу дацкай Супэрлігі «Вайле» на правах арэнды да канца сэзону[2]. Па вяртаньні замацаваўся ў камандзе. У студзені 2022 году стала вядома, што француз адхіліў прапанову ад ангельскага клюбу «Ньюкасл Юнайтэд», а ўжо 16 ліпеня «Пары Сэн-Жэрмэн» абвесьціў аб падпісаньні Экітыке ў арэнду на ўвесь сэзон з правам выкупу за, як паведамлялася, 35 мільёнаў эўра ўлучна з бонусамі[3]. Паводле некалькіх крыніцаў, правы выкупу ў пагадненьні было абавязковым[4]. У парыскім клюбе ня здолеў даць рады, у выніку чаго 1 лютага 2024 году гулец умовіўся з клюбам Бундэсьлігі «Айнтрахтам», куды трапіў на правах арэнды да канца сэзону з правам выкупу[5]. Праз два дні ён дэбютаваў у матчы супраць «Кёльну», зьявіўшыся на замену. 19 красавіка ён пацэліў свой першы гол за клюб у хатнім матчы супраць «Аўгсбургу», які завяршыўся перамогай франкфуртцаў зь лікам 3:1[6]. 26 красавіка была актываваная магчымасьць куплі Экітыке з арэнды, за што немцы выклалі 16,5 мільёнаў эўра.
Да канца сэзону 2024—2025 гадоў нападнік адзначыўся 15-ю галамі ў 33 матчах лігі. Клюб заняў трэці радок, забясьпечыўшы сабе месца ў Лізе чэмпіёнаў на наступны сэзон. Па заканчэньні кампаніі Экітыке быў улучаны ў склад сымбалічнай зборнай сэзону ў Бундэсьлізе[7]. 23 ліпеня 2025 году француз падпісаў кантракт з ангельскім «Лівэрпулам», які выдаткаваў на куплю спартоўца да 95 мільёнаў эўра. Паводле зьвестак, «Ньюкасл Юнайтэд» таксама прапаноўваў за Экітыке 75 мільёнаў эўра, што паўтараў іхную парапанову ў 2022 годзе, але нападнік даў зразумець, што аддае перавагу «Лівэрпулу»[8]. Экітыке склаў шасьцігадовы кантракт. 15 жніўня ён дэбютаваў і адразу правёў гол у дэбютным матчы Прэм’ер-лігі ў пераможным матчы супраць «Борнмуту», які скончыўся зь лікам 4:2.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз сваё паходжаньне нападнік меў мажлівасьць бараніць колеры зборнай Камэруну, але яшчэ ў юнацтве абраў Францыю. 31 жніўня 2025 году атрымаў свой першы выклік у зборную Францыі, замяніўшы траўмаванага Раяна Шэркі[9]. Дэбютаваў у асноўным складзе 5 верасьня, выйшаўшы на замену прыкладна за дзесяць хвілінаў да канца адборачнага матчу чэмпіянату сьвету 2026 году супраць зборнай Украіны, які завяршыўся перамогай французаў зь лікам 2:0[10].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2023, 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Premier contrat pro pour Hugo Ekitike!». Stade de Reims.
- ↑ «Vejle Boldklub forstærker sig med Ligue 1-talent». Vejle Boldklub.
- ↑ «Hugo Ekitiké signs with Paris Saint-Germain». Paris Saint-Germain FC.
- ↑ Aouna, Santi (16.07.2022). «PSG: option d’achat obligatoire pour Hugo Ekitike». Foot Mercato.
- ↑ «Eintracht Frankfurt sign Hugo Ekitiké». Eintracht Frankfurt.
- ↑ «PSG loanee Ekitiké scores winner as Eintracht Frankfurt beats Augsburg». Connecticut Post.
- ↑ «Liverpool agree Hugo Ekitike deal with Eintracht Frankfurt». The Athletic.
- ↑ «Liverpool reach outline of agreement with Frankfurt over Hugo Ekitike transfer». The Athletic.
- ↑ «Cherki remplacé par Ekitiké». French Football Federation.
- ↑ Mukherjee, Soham (5.09.2025). «France win but at a cost! Ousmane Dembele hobbles off with hamstring injury as Hugo Ekitike makes international debut in Ukraine win». Goal.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Лівэрпул — цяперашні склад |
|---|
|
1 Алісан · 2 Гомэс · 3 Энда · 4 ван Дэйк · 5 Жаке · 6 Керкез · 7 Вірц · 8 Собаслаі · 9 Ісак · 10 Мак Алістэр · 12 Брэдлі · 14 К’еза · 15 Леоні · 18 Гакпа · 19 Эліят · 21 Цымікас · 22 Экітыке · 23 Муньяс · 25 Мамардашвілі · 28 Ўудман · 30 Фрымпонг · 33 Арауха · 38 Гравэнбэрх · 42 Ньёні · 43 Байчатыч · 47 Рэмзі · 56 Яраш · 73 Нгумоа · 95 Дэйвіс · Трэнэр: Іраоля |