Юган Людвіг Рунэбэрг
Юган Людвіг Рунэбэрг | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 5 лютага 1804[1][2][3][4][5][6] Якабстад, Астработнія, Вазаская губэрня, Швэдзкая Фінляндыя, Швэцыя[7] |
Памёр | 6 траўня 1877[1][2][3][4][5][6] (73 гады) Порваа, Нюляндзкая губэрня, Вялікае княства Фінляндзкае, Расейская імпэрыя[7] |
Бацькі | Лёрэнц Ульрык Рунэбэрг |
Сужэнец | Фрэдрыка Рунэбэрг |
Дзеці | Walter Runeberg[d], Ludvig Mikael Runeberg[d], Lorenzo Runeberg[d], Johan Wilhelm Runeberg[d] і Fredrik Runeberg[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, журналіст і складальнік гімнаў |
Гады творчасьці | 1827 — цяпер |
Мова | швэдзкая мова[1] |
Подпіс | ![]() |
http://www.runeberg.net |
Ю́ган Лю́двіг Ру́нэбэрг (5 лютага 1804 — 6 траўня 1877) — фінскі паэт, пісаў свае творы на швэдзкай мове, зьяўляецца аўтарам нацыянальнага гімну Фінляндыі.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыў унівэрсытэты ў Ваасе і ў Оўлу, у апошнім працаваў як выкладчык лаціны і лацінскай літаратуры. У сваёй творчасьці вялікую ўвагу надаваў жыцьцю простага фінскага селяніна. Найлепшым творам Рунэбэрга ў гэтай тэматыцы зьяўляецца Bonden Paavo — твор пра селяніна зь фінскай правінцыі, які з-за страты ўраджаю малоціць муку з кары дрэва і выпякае зь яе хлеб. Пачатак перакладзены на беларускую мову Максімам Багдановічам. Сярод самых вядомых твораў Рунэбэрга — «Кароль Ф'яляр» (швэд. Kung Fjalar) і цыкл вершаў «Апавяданьні прапаршчыка Столя» (швэд. Fänrik Ståhls sägner).
Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў таксама Лявон Баршчэўскі[8].
Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Runot (Вершы), 1830
- Hirvenhiihtäjät (Паляўнічыя на лася), 1832
- Runot. Toinen vihko (Вершы), 1833
- Hanna (Ганна), 1836
- Nadeschda ja Jouluilta (Спадзяваньне), 1841
- Runot. Kolmas vihko (Вершы), 1843
- Kuningas Fjalar (Кароль Ф’ялар), 1844
- Vänrikki Stoolin tarinat, ensimmäinen osa (Апавяданьні прапаршчыка Столя, перш. частка), 1848
- Vänrikki Stoolin tarinat, toinen osa (Апавяданьні прапаршчыка Столя, друг. частка), 1860
- Salamiin kuninkaat (Каралі ў саломе), 1863
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Johan Ludvig Runeberg
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б International Music Score Library Project — 2006.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118791567 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).