Ювэнтус Уцяна
| Ювэнтус | |
| Заснаваны | 1999 |
|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Уцяна, Летува |
| Арэна | Уцяна-арэна Зьмяшчальнасьць: 2000 |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Летувы |
| Форма | |
| Клюбныя колеры | |
|
| |
| Спасылкі | |
| Афіцыйная бачына | |
«Ювэ́нтус» (па-летувіску: Juventus) — летувіскі баскетбольны клюб з Уцяны. Каманда спаборнічае ў Летувіскай баскетбольнай лізе. Клюб быў заснаваны ў 1999 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Баскетбольны клюб «Ювэнтус» быў заснаваны ў 1999 годзе, дэбютаваўшы ў невялікім мясцовым раённым турніры. Першы склад асноўнай каманды быў сфармаваны з футбалістаў і аднаго гандбаліста. Капітанам гэтай каманды, які быў сярод заснавальнікаў «Ювэнтусу», быў футбаліст Нярыюс Кузьміцкас. У сэзоне 2003—2004 гадоў уцянцы трэнаваў Рымвідас Вайткус і ў той час жа клюб зьявіўся ў баскетбольнай лізе Летувы, спаборнічаючы ў ніжэйшых дывізіёнах. Праз год баскетбольную каманду трэнаваў Міндаўгас Кілдзішус. «Ювэнтус» тым часам упершыню ў гісторыі здабыў перамогу ў сваім дывізіёне, атрымаўшы права на ўдзел у другім дывізіёне, але праз розныя бюракратычныя перашкоды ўцянскаму клюбу не дазволілі там дэбютаваць. Толькі ў 2007 годзе дружына зноў прабілася ў другі дывізіён і была дапушчаная да спаборніцтваў.

15 чэрвеня 2009 году Летувіская баскетбольная фэдэрацыя дала дазвол клюбу ўзяць удзел у Супэрлізе з камэрцыйных прынцыпаў[1]. За гэтую пастанову «Ювэнтус» мусіў заплаціць 350 тысяч літаў[2]. Дэбютны сэзон стаў адразу пасьпяховым, то бок баскетбольная каманда заняла чацьвертае месца ў чэмпіянаце[3]. У сэзоне 2010—2011 гадоў уцянцы ўпершыню ў гісторыі клюбу стаў чэмпіёнам Кубка выкліку Балтыйскай баскетбольнай лігі[4]. У айчынным чэмпіянаце «Ювэнтус» выбіў у плэй-оф 7-разовага бронзавага прызэра «Шаўлі». Наступныя гады былі без дасягненьняў, але сэзон 2014—2015 гадоў аказаўся выдатным, у тым ліку дзякуючы зьяўленьню новага лідэрам каманды амэрыканца Рашона Броўдаса. Каманда прабілася ў паўфінал плэй-оф, дзе саступіла «Жальгірысу», але ў матчы за бронзавыя мэдалі ўцянцы перамаглі «Няптунас»[5].
2015 год адзначыўся запачаткаваньнем выступаў у эўракубках, а ў новым сэзоне ўласна летувіскай баскетбольнай лігі дружына спынілася на чацьвертым радку. Ужо праз год каманда дэбютавала ў Лізе чэмпіёнаў, дзе здолела выйсьці з групы, але ў плэй-оф зазнала паразу ад грэцкага клюбу АЕК. Перад сэзонам 2017—2018 гадоў зорка каманды Джамар Дыгс зьехаў гуляць у Францыю, а галоўны трэнэр Антанас Сірэйка вярнуўся ў «Шаўлі». Не зважаючы на тое, што каманда пасьля ўзмоцніла свае шыхты, вынікі сэзону былі благімі. У сэзоне 2018—2019 гадоў «Ювэнтус» не гуляў у эўрапейскіх спаборніцтвах празь фінансавых праблемы папярэдняга сэзону.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «LKL nutarė į savo gretas priimti „Rūdupį“ ir „Juventus-LSKL“». Diena.lt.
- ↑ «LKL komandos ištiesė pagalbos ranką „Juventus“ klubui». LKL.
- ↑ «Uteniškiai įveikė Prienų klubą ir LKL reguliariajame sezone užėmė 4-ąją vietą». Sportas.ATN.lt.
- ↑ «„Juventus“ iškovojo BBL Iššūkio taurę (triumfo VIDEO)». Krepsinis.net.
- ↑ «„Neptūnas“ liko be medalių – pirmą kartą istorijoje LKL bronzą iškovojo „Juventus“». Delfi.lt.
