Эўсэбію

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Эўсэбіё»)
Эўсэбію
Эўсэбію
Eusébio
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 студзеня 1942
Лаўрэнсу-Маркіш, Партугальскі Мазамбік
Памёр 5 студзеня 2014 (71 год)
Лісабон, Партугалія
Рост 175 см
Вага 73 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1957—1960
1960—1975
1975
1975
1975—1976
1976
1976—1977
1977—1978
1978—1979
Спортынг Л-М
Бэнфіка
Бостан Мінітмэн
Мантэрэй
Таронта Мэтрас-Краэйша
Бэйра-Мар
Лас-Вэгас Квіксылвэрз
Уніян ды Тамар
Нью-Джэрзі Амэрыканз
42 (77)
301 (317)
7 (2)
10 (1)
25 (18)
12 (3)
17 (2)
12 (3)
4 (5)
Зборныя
1961—1973 Партугалія 64 (41)

Эўсэбіё да Сылва Фэрэйра (па-партугальску: Eusébio da Silva Ferreira; eu'zɛβiu dɐ 'siɫvɐ fɨ'ʁɐiɾɐ; 25 студзеня 1942, Лаўрэнсу-Маркіш, Партугальскі Мазамбік — 5 студзеня 2014, Лісабон, Партугалія) — партугальскі футбаліст мазамбіцкага паходжаньня, нападік. Вядомы сваімі выступамі за лісабонскую «Бэнфіку» й зборную Партугаліі. У складзе «Бэнфікі» згуляў 301 матч і забіў 317 галоў. За зборную Партугаліі згуляў 64 матчы й забіў 41 гол.

Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету 1966 году. 11-разовы чэмпіён Партугаліі, пяціразовы ўладальнік Кубка Партугаліі, уладальнік Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў сэзона 1961—1962 гадоў, чэмпіён Паўночнаамэрыканскай футбольнай лігі.

Найлепшы футбаліст Партугаліі за пэрыяд 1954—2003 гадоў, найлепшы футбаліст Эўропы 1965 году, двухразовы найлепшы футбаліст Партугаліі (зьяўляецца першым уладальнікам), найлепшы бамбардзір чэмпіянату сьвету 1966 году, сяміразовы найлепшы бамбардзір чэмпіянату Партугаліі, трохразовы найлепшы бамбардзір Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў, двухразовы ўладальнік «Залаты бутцы» (зьяўляецца першым ейным уладальнікам). Займае дзявяты радок у сьпісе найлепшых футбалістаў XX стагодзьдзя паводле вэрсіі МФФГІС(en), шостае месца ў сьпісе найлепшых футбалістаў Эўропы XX стагодзьдзя паводле вэрсіі МФФГІС, дзясятае месца ў сьпісе найвялікшых футбалістаў XX стагодзьдзя паводле вэрсіі часопіса World Soccer, уваходзіць у сьпіс 100 найвялікшых футбалістаў XX стагодзьдзя паводле вэрсіі Placar, і ў сьпіс 50 найвялікшых футбалістаў XX стагодзьдзя паводле вэрсіі Guerin’Sportivo і Planète Foot, уваходзіць у сьпіс ФІФА 100, займае другое месца ў сьпісе найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Партугаліі за ўсе часы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эўсэбіюсховішча мультымэдыйных матэрыялаў