Эўропа (спадарожнік)
Эўропа | |
Адкрыцьцё | |
---|---|
Адкрывальнік | Галілео Галілей і Сыман Марыюс[d] |
Месца | Падуанскі ўнівэрсытэт |
Дата | 8 студзеня 1610 |
Абазначэньні | |
Названа ў гонар | Эўропа[d] |
Парамэтры арбіты | |
Апацэнтар | 676 938 км |
Пэрыцэнтар | 664 862 км |
Вялікая паўвось | 671 100 км |
Эксцэнтрысытэт | 0,009 |
Сыдэрычны пэрыяд | 3,551 содні |
Нахіленьне | 0,0082 радыян |
Ёсьць спадарожнікам | Юпітэр |
Фізычныя характарыстыкі | |
Сярэдні радыюс | 1560,8 ± 0,5 км |
Маса | 47,986 ± 0,001 Ёг[1] |
Сярэдняя шчыльнасьць | 3,013 грамаў на кубічны сантымэтар |
Гравітацыя на паверхні ля экватару | 1,314 м/с² |
Альбэда | 0,64 |
Эўро́па ці Юпі́тэр II — найменшы з галілеевых спадарожнікаў Юпітэра, шосты паводле аддаленасьці з 95 ягоных спадарожнікаў. Адначасна ён шосты паводле памеру спадарожнік у Сонечнай сыстэме. Эўропа адкрытая незалежна адно ад аднаго Сыманам Марыюсам і Галілео Галілеем; Марыюс даў ёй назву паводле фінікійскай багіні, маці цара крыцкага Мінаса і Зэўсавай каханкі.
Эўропа памерам крыху саступае Месяцу і складаецца з сылікатных камянёў ды зьледзянелай коркі; ядро, падобна, жалеза-нікелевае(d). Атмасфэрны слой вельмі тонкі, пераважна складзены з тлену. Паверхня спадарожніка бела-бэжавая, парэзаная трэшчынамі, існуе невялікая колькасьць кратэраў. Найперш Эўропу назіралі зямнымі тэлескопамі, а з пачатку 1970-х яе абляталі касьмічныя зонды.
Эўропа мае найраўнейшую паверхню між усіх вядомых цьвёрдых целаў Сонечнай сыстэмы. Пад паверхняй знаходзіцца акіян, у якім тэарэтычна можа паўстаць жыцьцё ў выглядзе аднавузавых і бактэрыяпадобных арганізмаў. З дапамогай тэлескопу Габла на спадарожніку выявілі вадзяныя слупы, магчыма ўтвараныя крыягейзэрамі. Эфэкт вывяржэньня вады можа дапамагчы ў пошуках падкоркавага жыцьця нават без патрэбы высадкі на спадарожнік. Пакуль што на Эўропу не сядаў ніводны касьмічны апарат.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль Эўропы на бачыне НАСА