Эт’ен Люі Малюс
Эт’ен Люі Малюс | |
| Étienne Louis Malus | |
| Дата нараджэньня | 23 ліпеня 1775[1][2][3] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 24 лютага 1812[1][4][2][…] (36 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Прычына сьмерці | сухоты[5] |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | Політэхнічная школа |
| Занятак | матэматык, фізык, вайсковы інжынэр |
| Навуковая сфэра | оптыка |
| Месца працы | Політэхнічная школа |
| Вядомы як | першаадкрывальнік закона Малюса пра інтэнсіўнасць святла, якое прайшло праз палярызатар |
| Сябра ў | Парыскае філяматычнае таварыства[d], Француская акадэмія навук і акадэмія навук Ліля[d][6] |
| Навуковы кіраўнік | Гаспар Монж |
| Узнагароды | |
Эт’ен Люі Малюс (па-француску: Étienne Louis Malus, 23 ліпеня 1775, Парыж, Францыя — 23 лютага 1812, Парыж, Францыя) — францускі інжынэр, фізык і матэматык.
Ваенная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1793 годзе Малюс паступіў у Інжынэрнае вучылішча ў Мэзьеры, якое, аднак, прымушаны быў неўзабаве пакінуць; перайшоў у Політэхнічнае вучылішча, ён пад кіраўніцтвам Гаспара Монжа актыўна заняўся вывучэньнем матэматычных навук. Пасьля заканчэння вучылішча, у 1796 годзе, Малюс паступіў у дзеючую армію й прымаў удзел у экспэдыцыі Напалеона ў Эгіпет. У 1801 годзе Малюс вярнуўся ў Францыю, у 1802—1803 гадах працаваў на фортах ў Лілі, затым у іншых крэпасьцях. З 1806 па 1809 гады быў памочнікам начальніка крэпасьці Страсбург.
Навуковая праца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Затым быў прызваны ў Парыж, дзе заняў пасаду экзамэнатара пры Політэхнічным вучылішчы. Працы яго адносяцца амаль выключна да оптыцы; першыя даследаваньні (1800—1807) па аналітычнай оптыцы не ўяўляюць цікавасьці, бо выкладзены з пункту гледжаньня ньютанавай тэорыі сьвятла. У 1808 годзе Малюс адкрыў зьяву палярызацыі сьвятла адлюстраваньнем. Адначасова з Жанам-Батыстам Біё адкрыў палярызацыю сьвятла пры пераламленьні. У 1810 годзе стварыў тэорыю падвойнага праменьняпераламленьня сьвятла ў крышталях. Адкрыў закон Малюса аб інтэнсіўнасьці сьвятла, які прайшоў праз палярызатар. Прыдумаў спосаб высвятленьня напрамку аптычнай восі крышталя.
Яго прозьвішча напісалі ў сьпісе 72 прозьвішчаў на Эйфэлевай вежы[7].
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 MacTutor History of Mathematics archive — 1995.
- 1 2 Étienne Louis Malus // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ (de Mitry) Étienne Louis Malus // La France savante / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009.
- ↑ Étienne Louis Malus // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ https://www.google.cat/books?id=m3cN7LcZIZUC — С. 26.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ↑ La tour Eiffel Laboratoire (фр.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Эцьен Луі Малюс // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 50
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
- Нарадзіліся 23 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1775 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 24 лютага
- Памерлі ў 1812 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Пэр-Ляшэз
- Узнагароджаныя мэдалём Румфарда
- Асобы, імёны якіх зьмешчаныя на Эйфэлевай вежы
- Францускія вайскоўцы
- Францускія фізыкі
- Выпускнікі Політэхнічнай школы
- Сябры Францускай акадэміі навук