Перайсьці да зьместу

Эстэр Ледэцка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эстэр Ледэцка
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяпа-чэску: Ester Ledecká
Нарадзілася23 сакавіка 1995(1995-03-23)[1][2][3] (30 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыясноўбордар, гарналыжніца, лыжніца
Узнагароды і мэдалі

Э́стэр Ле́дэцка (па-чэску: Ester Ledecká; 23 сакавіка 1995 году) — чэская сноўбардыстка і гарналыжніца. Алімпійская чэмпіёнка ў абодвух гэтых відах спорту.

На этапе Кубка сьвету па гарналыжным спорце ў Гарміш-Партэнкірхэне.

Дэбютавала на Кубку сьвету па сноўбордынгу ў сэзоне 2012—2013 гадоў. Падчас наступнага сэзону Ледэцка заняла другое месца ў першым розыгрышы паралельнага слаламу ў Бад-Гаштайне і трэцяе ў другім. Пасьля гэтага здабыла золата ў Рогле ў паралельным гіганцкім слаламе на тых жа спаборніцтвах, стаўшы першай чэшкай, якая дасягнула гэтага[4]. Спартоўка дэбютавала на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 году 19 лютага ў паралельным гіганцкім слаламе па сноўбордынгу. У 2015 годзе чэшка перамагла ў паралельным слаламе на чэмпіянаце сьвету 2015 году.

У наступным Ледэцка пачала спалучаць сваю кар’еру ў сноўбордынгу з гарналыжным спортам. Гэтак у лютым 2016 году яна дэбютавала этапе Кубку сьвету па гарналыжным спорце ў хуткасным спуску ў Гарміш-Партэнкірхэне[5]. Ледэцка дэбютавала на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году ў гарналыжным спорце, адначасова прайшоўшы кваліфікацыю ў сноўбордынгу. Спартоўка нечакана ўзяла залаты мэдаль у супэргіганце па гарналыжным спорце. Пры гэтым спартоўка займала на той час 49-е месца ў клясыфікацыі да Алімпіяды і ааніколі ня брала мэдалёў ані ў адным міжнародным лыжным спаборніцтве ўзроўню Кубка сьвету[6]. Пасьля перамогі ў паралельным гіганцкім слаламе ў сноўбордынгу яна стала першай спартоўкай у гісторыі, якая выйграла залаты алімпійскі мэдаль у дзьвюх розных дысцыплінах у час адных і тых жа зімовых Алімпійскіх гульняў[7]. На знак пашаны Ледэцка была абраная сьцяганосцам Чэхіі на цырымонію закрыцьця гульняў[8].

У сьнежні 2019 году чэшка атрымала сваю першую перамогу на Кубку сьвету па гарналыжным спорце ў хуткасным спуску ў Лэйк-Луіз. Як гарналыжніца ў сьнежні 2020 году выйграла сваю першую гонку на Кубку сьвету ў супэргіганце[9]. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году чэшка паўтарыла свой залаты мэдаль у сноўбордынгу ў паралельным гіганцкім слаламе, а ў гарналыжным спорце заняла пятае месца ў супэргіганце і чацьвертае ў камбінацыі. У 2025 годзе ў трэці раз стала чэмпіёнкай сьвету ў паралельным гіганцкім слаламе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]