Перайсьці да зьместу

Складаныя этэры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Эстэры»)

Складаныя этэры[1] (эстэры) — вытворныя рэчывы ад карбонавых квасаў ды сьпіртоў. Маюць агульную формулу R1—COO—R2, дзе R1 ды R2 — функцыянальныя групы сьпірту й карбонавага квасу.

  • Атрымліваюцца пры дапамозе рэакцыі этэрыфікацыі: злучэньнем сьпіртоў з карбонавымі квасамі:
    СН3COOH + C2H5OH = СН3COOC2H5 + H2O
  • Узаемадзеяньнем ангідрыдаў ці галягенангідрыдаў карбонавых квасаў са сьпіртамі:
    (CH3CO)2O + 2 C2H5OH = 2 СН3COOC2H5 + H2O
  • Далучэньнем карбонавых квасаў да алькенаў:
    RCOOH + R'CH=CHR'' = RCOOCHR'CH2R''