Эрык Вальнэс
| Эрык Вальнэс | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 19 красавіка 1996[1] (29 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | лыжны гоначнік |
Э́рык Ва́льнэс (па-нарвэску: Erik Valnes; 19 красавіка 1996 году) — нарвэскі лыжнік. Алімпійскі чэмпіён 2022 году ды шматразовы чэмпіён сьвету.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]2 сьнежня 2017 году Вальнэс дэбютаваў у Кубку сьвету, гэта адбылося на хатнім этапе ў Лілегамэры, дзе спартовец заняў 27-е месца ў спрынце. Першым посьпехаў лыжнік дамогся ў сэзоне 2018—2019 гадоў. Гэтак на этапе Кубка сьвету ў нямецкім Дрэздэне ён 12 студзеня 2019 году ўпершыню трапіў на подыюм, дзякуючы трэцяму месцу ў спрынтарскай гонцы, а на наступны дзень спартовец перамог у камандным спрынце. З сэзону 2019—2020 гадоў Вальнэс замацаваўся ў асноўным складзе зборнай Нарвэгіі. Першая індывідуальная перамога на этапе Кубка сьвету адбылася 27 лістапада 2020 году ў першай гонцы сэзону ў фінскай Руцы. Там Вальнэс змог апярэдзіць на фінішы свайго суайчыньніка Яганэса Клебу, перапыніўшы рэкордную сэрыю таго з 16 перамог у спрынтах запар. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году стаў уладальнікам залатога мэдаля ў складзе эстафэтнай каманды.
У сэзоне 2023—2024 гадоў нарвэжац стаў трэцім у агульным заліку Кубка сьвету, саступіўшы толькі Гаральду Амундсэну і Клебу. У тым сэзоне ён пяць разоў браў перамогі на этапах турніру. На чэмпіянаце сьвету 2023 году ў Планіцы ў паўфінальным забегу спрынту клясычным ходам спартовец паваліўся і зламаў лыжу. Пасьля гэтага інцыдэнту Вальнэс ня трапіў у камандны спрынт і эстафэту, такім чынам, стартаваўшы толькі ў адной гонцы за ўвесь чэмпіянат. Не зважаючы на тое, што Кубак сьвету 2024—2025 гадоў ён правёў больш сьціпла за папярэдні, ён таксама фінішаваў на трэцім радку, зноў прапусьціўшы наперад Амундсэна і Клебу. На чэмпіянаце сьвету 2025 году ў Тронгэйме прапусьціў спрынт праз боль сьпіны, але празь некалькі дзён узяў удзел у гонцы з разьдзельным стартам на 10 км клясычным стылем і заваяваў срэбра, саступіўшы Клебу 8,8 сэкундаў. Затым лыжнік стаў чэмпіёнам сьвету ў камандным спрынце і эстафэце.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.teamnor.no/profiler/langrenn/erik-valnes/
- ↑ Olympedia (анг.) — 2006.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на FIS