Перайсьці да зьместу

Эрык Брэнстрэм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эрык Брэнстрэм
Вага 78 кг
Пазыцыя абаронца
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 2 верасьня 1999(1999-09-02) (27 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Лязана
Выступаў за
Драфт НХЛ 15, 2017
Вэгас Голдэн Найтс
Гульнявая кар’ера 2015  цяпер

Э́рык Брэ́нстрэм (па-швэдзку: Erik Brännström; нар. 2 верасьня 1999 году) — швэдзкі хакеіст, абаронца швайцарскага клюбу «Лязана».

Кар’еру пачаў у клюбе ГВ71 у сэзоне 2015—2016 гадоў[1]. У 2017 годзе на драфце НХЛ быў абраны клюбам «Вэгас Голдэн Найтс» над агульным 15-м нумарам. Ужо ўлетку таго ж году прыехаў у амэрыканскі клюб, склаўшы трохгадовы кантракт пачаткоўца[2], але на новы сэзон застаўся ў швэдзкім клюбе.

Брэнстрэм у складзе атаваўцаў у матчы 2022 году.

25 лютага 2019 году Брэнстрэм быў абменены ў «Атава Сэнатарз» у межах абмену за форвардаў Марка Стоўна і Тубіяса Ліндбэрга. Акрамя Брэнстрэма, атаваўскі клюб атрымаў Оскара Ліндбэрга і выбар у другім раўндзе драфту 2020 году[3]. Па абмене Брэнстрэма накіравалі ў фарм-клюб «Бэльвіль Сэнатарз»[4]. Аднак, 14 сакавіка 2019 году хакеіст дэбютаваў у НХЛ за «Атаву Сэнатарз» у матчы супраць «Сэнт-Луіс Блюз»[5]. Швэд пры гэтым працягваў гуляць у складзе даччынага клюбу ў АХЛ. У кастрычніку 2020 году на час прыяднаўся да швайцарскага клюбу «Лянгнаў Тайгерз», але да канца году вярнуўся ў Канаду. З сэзону 2021—2022 гадоў спартовец ужо стала замацаваўся ў складзе клюбу з НХЛ. Па заканчэньні сэзону, будучы абмежаваным свабодным агентам, Брэнстрэм 1 ліпеня 2023 году падпісаў з «Сэнатарз» аднагадовае падаўжэньне кантракту[6].

Улетку 2024 году як вольны агент склаў працоўную ўгоду з «Каларада Эвэланш»[7]. 31 студзеня 2025 году Брэнстрэм быў абменены ў «Нью-Ёрк Рэйнджарз», але адразу быў накіраваны ў фарм-клюб з АХЛ «Гартфард Ўулф Пак»[8]. 7 сакавіка быў абменены ў «Бафала Сэйбрз», але таксама выступаў там за даччыны клюб з АХЛ[9]. 26 траўня Брэнстрэм падпісаў кантракт з швайцарскім клюбам «Лязана», вярнуўшыся ў швайцарскую лігу. Кантракт быў разьлічаны да заканчэньня сэзону 2027—2028 гадоў[10].

  1. Marie Carlsson. 16-åring får chansen i kvällens SHL-match // Aftonbladet, 10.12.2015 г.
  2. Golden Knights sign three first round picks to entry-level contracts. Vegas Golden Knights (16.07.2017).
  3. Stone Traded to Golden Knights by Senators for Lindberg, Brannstrom. National Hockey League (25.02.2019).
  4. Top prospect assigned to Belleville Senators after major NHL trade deadline deal. The Belleville Intelligencer (25.02.2019).
  5. Schuller, Rudi (14.03.2019) Senators to hand Erik Brannstrom NHL debut Thursday vs. St Louis. The Sporting News.
  6. Ottawa Senators re-sign Erik Brannstrom to one-year, $2M deal. Sportsnet (01.07.2023).
  7. Avalanche sign Erik Brannstrom. Colorado Avalanche (02.07.2024).
  8. Sabres’ Erik Brannstrom: Traded again Friday. CBS Sports (07.03.2025).
  9. Sabres acquire defenseman Erik Brannstrom from Rangers. Buffalo Sabres (07.03.2025).
  10. O'Brien, Derek (26.05.2025) Erik Brännström Signs Multi-Year Deal In Switzerland. The Hockey News.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]