Перайсьці да зьместу

Эрнст Мах

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эрнст Мах
па-нямецку: Ernst Mach
Дата нараджэньня 18 лютага 1838 (187 гадоў)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 19 лютага 1916
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак тоўстай кішкі
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак фізык, філёзаф, пэдагог, прафэсар, фатограф, палітык
Навуковая сфэра фізыка[2], філязофія навукі[d], прыродазнаўчыя навукі[2], адукацыя[2] і філязофія[2]
Месца працы
Папярэднік Андрэас фон Этынсгаўзен[d], Агюст Конт[d], Гэрбэрт Спэнсэр[d] і Рыхард Авенарыус[d]
Сябра ў Нямецкая акадэмія навук Леапальдына[d][5], Гётынгенская акадэмія навук[d] і Баварская акадэмія навук[d]
Кірунак заходняя філязофія[d]
Дзеці Ludwig Mach[d]
Узнагароды
баварскі ордэн Максыміліяна «За навуку і мастацтва»
Подпіс Выява аўтографу

Эрнст Мах (па-нямецку: Ernst Mach, 18 лютага 1838 года, Брун, Аўстра-Вугоршчына, цяпер Брно, Чэхія19 лютага 1916, Мюнхен, Нямеччына) — аўстрыйскі фізык і філёзаф-пазытывіст.

Скончыў Венскі ўнівэрсытэт у 1860 годзе.

Прыват-дацэнт ў Венскім унівэрсытэце (з 1861), прафэсар фізыкі ў Грацы (з 1864), прафэсар фізыкі (з 1867) і рэктар (з 1879) Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе, прафэсар Нямецкага ўнівэрсытэта ў Празе (з 1882). Прафэсар філязофіі Венскага ўнівэрсытэта (1895—1901).

Маху належыць шэраг важных фізычных адкрыцьцяў. Першыя працы Маха прысьвечаны вывучэньню працэсаў слыху і зроку (тлумачэньне мэханізму дзеяньня вэстыбулярнага апарату, адкрыцьцё аптычнае зьявы — так званых кольцаў, або палос, Маха). Да гэтага пэрыяду адносяцца працы «Аб колеры падвойных зорак на падставе прынцыпу Доплера» (1861), «Тлумачэньне музычнай тэорыі Гельмгольца» 1866), «Аб стробаскапічным вызначэньні вышыні тону» (1873), «Пра адлюстраваньні і пераламленьні гуку» (разам зь Фішэрам , 1873), «Оптыка-акустычныя экспэрымэнты» (1873), «Асновы вучэньня аб кінэстэзыі» (1875) і інш З 1881 года Мах вывучаў аэрадынамічныя працэсы, якія суправаджаюць звышгукавы рух целаў. Ён адкрыў і дасьледаваў працэс ўзьнікненьня ударнай хвалі. У гэтай галіне імем Маха названы шэраг велічынь і паняцьцяў: лік Маха, конус Маха і інш.

Вялікі вядомасьцю карыстаюцца аглядныя сачыненьні Маха: «Гісторыя і корань прынцыпу захаваньня працы» (1872), «Мэханіка: Гісторыка-крытычны нарыс яе разьвіцьця» (1883), «Аналіз адчуваньняў» (1886). Працы Маха багатыя экскурсамі ў вобласць філязофіі. Такія лекцыі «Эканамічная прырода фізычнага дасьледаваньня» (1882) і «Аб пераўтварэньні і прыстасаваньні ў прыродазнаўчых думкі» (1884).

  • Асноўныя накірункі сучаснай філасофіі : практычнае кіраўніцтва / В. А. Адзiночанка, А. Д. Паўлавец ; Гомельскі дзярж. ўн-т імя Ф. Скарыны. — Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2024. — 41 с. — ISBN 978-985-32-0009-6.