Эрл Стэнлі Гарднэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Эрл Стэнлі Гарднэр
па-ангельску: Erle Stanley Gardner
Erle Stanley Gardner.png
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 ліпеня 1889
Malden[d], Мідлсэкс, Масачусэтс, ЗША
Памёр 11 сакавіка 1970
Temecula[d], Рыверсайд[d], Каліфорнія, ЗША
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік
Жанр дэтэктыў
Мова ангельская мова[1]
Прэміі прэмія Эдгара По (1962)
Узнагароды

Эрл Стэнлі Гарднэр (па-ангельску: Erle Stanley Gardner) (17 ліпеня 1889 — 11 сакавіка 1970) — амэрыканскі празаік, клясык дэтэктыўнага жанру.

Выдаў больш за 100 раманаў і мноства апавяданьняў. Галоўны герой 72 раманаў Гарднэра, напісаных на працягу сарака гадоў, — адвакат Пэры Мэйсан.

Да пачатку літаратурнай кар’еры Гарднэр сам працаваў адвакатам, а ў 1946—1960 гг. быў удзельнікам камітэту «Суд апошняй надзеі», праваабарончай арганізацыі па пераглядзе сьмяротных выракаў. За дакумэнтальную кнігу пра гэтую арганізацыю яму была прысуджаная прэмія Эдгара По Амэрыканскай асацыяцыі дэтэктыўных пісьменьнікаў (1962).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.