Перайсьці да зьместу

Энэргаблёк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шэсьць энэргаблёкаў Запароскай АЭС (Украіна)

Энэргаблёк — амаль аўтаномная частка цеплавой або атамнай электрычнай станцыі, якая ўяўляе сабой тэхналягічны комплекс для вытворчасьці электраэнэргіі. Уключае рознае абсталяваньне, напрыклад паравы кацёл ці ядзерны рэактар, турбіну, турбагенэратар, павышаючы трансфарматар, дапаможнае цепламэханічнае і электрычнае абсталяваньне, параправоды і трубаправоды для вады і іншае.