Энтані Эдўардс (баскетбаліст)
| Энтані Эдўардс | ||
| Пазыцыя: | атакавальны абаронца | |
| Рост: | 1,97 м | |
| Вага: | 102 кг | |
| Грамадзянства: | ||
| Нарадзіўся: | 5 жніўня 2001[1] (24 гады) | |
| Альма-матэр: | ||
| Драфт | ||
|
1, драфт НБА 2020 году | ||
| Клюбная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Клюб | Мінэсота Тымбэрўулвз | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2019—2020 | Джорджыя Бульдагс[d] | |
| 2020— | Мінэсота Тымбэрўулвз | |
| Статыстыка на NBA.com | ||
Э́нтані Э́дўардс (па-ангельску: Anthony Edwards; нар. 5 жніўня 2001 году) — амэрыканскі баскетбаліст клюбу «Мінэсота Тымбэрўулвз» з НБА. Ён тройчы быў удзельнікам матчу ўсіх зорак НБА і здабыў залаты мэдаль у складзе зборнай ЗША на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драфт НБА 2020 году быў адкладзены на пяць месяцаў праз пандэмію каранавірусу. У лістападзе 2020 году каманда «Мінэсота Тымбэрўулвз» абрала Эдўардса пад першым нумарам на драфце. 23 сьнежня 2020 году ён запачаткаваў кар’еру ў НБА, набраўшы 15 пунктаў, зрабіў 4 падборы і 4 перадачы за 25 хвілінаў у матчы супраць «Дэтройт Пістанз», які скончыўся перамогай зь лікам 111:101[4]. 10 лістапада 2021 году Эдўардс назьбіраў рэкордныя для сябе на той час 48 пунктаў, пацэліўшы 7 трохпунктавых кідкоў у матчы супраць «Голдэн Стэйт Ўорыярз»[5]. 7 красавіка 2022 году гулец набраў рэкордныя ў кар’еры 49 пунктаў у матчы зь лікам 127:121 супраць «Сан-Антоніё Спэрз»[6]. У дэбюце Эдўардса ў плэй-оф 16 красавіка 2022 году ён набраў 36 пунктаў і зрабіў шэсьць галявых перадачаў у матчы супраць «Мэмфіс Грызьліз» у першым раўндзе плэй-оф НБА 2022 году. 10 лютага 2023 году ён упершыню ў сваёй кар’еры стаў удзельнікам матчу усіх зорак НБА. Эдўардс зьмяніў нумар сваёй кашулі з 1-га на 5-ы перад сэзонам 2023—2024 гадоў[7]. 9 красавіка баскетбаліст стаў аўтарам рэкорднага за кар’еру 51-го пункту ў пераможным зь лікам 130:121 матчы супраць «Вашынгтон Ўізардс»[8]. У канцы сэзону Эдўардс упершыню ў кар’еры трапіў у другую каманду зорак НБА[9]. 4 студзеня 2025 году баскетбаліст назьбіраў рэкордныя ў кар’еры 53 пункты у матчы супраць «Дэтройт Пістанз»[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Anthony Edwards // FIBA database
- ^ а б College Basketball at Sports-Reference.com
- ^ а б Basketball Reference (анг.)
- ^ Mariano, Paolo (23.12.2020). «Anthony Edwards on NBA debut: 'It’s not that hard'». ClutchPoints.
- ^ «Wiggins dominates former Wolves mates with season-best 35». AP News.
- ^ Songco, Paolo (8.04.2022). «Timberwolves: Anthony Edwards enters LeBron, Kevin Durant territory». ClutchPoints.
- ^ Krawczynski, Jon. «Why Anthony Edwards changed his number: The meaning behind the switch to 5». The New York Times.
- ^ Villas, Rexwell (9.04.2024). «Timberwolves’ Anthony Edwards fires 2-word warning to Nuggets after 51-point outburst». ClutchPoints.
- ^ «Nikola Jokic, Shai Gilgeous-Alexander lead 2023-24 Kia All-NBA 1st Team». NBA.
- ^ Valdez, Joshua (4.01.2025). «Timberwolves’ Anthony Edwards breaks the internet with bonkers scoring night vs. Pistons». ClutchPoints.