Перайсьці да зьместу

Эндру Танэнбаўм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Эндру Таненбаўм»)
Эндру Танэнбаўм
па-ангельску: Andrew Stuart "Andy" Tanenbaum
Дата нараджэньня 16 сакавіка 1944(1944-03-16)[1][2] (80 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак спэцыяліст у галіне інфарматыкі, інжынэр, праграмоўца, акадэмік, прафэсар, пісьменьнік, фізык
Навуковая сфэра кампутарныя сыстэмы
Месца працы Унівэрсытэт Урые
Вядомы як Minix, Мікраядро
Сябра ў Інстытут інжынэраў электратэхнікі і электронікі, Нідэрляндзкая каралеўская акадэмія навук[d] і Асацыяцыя вылічальнай тэхнікі[d][3]
Навуковы кіраўнік John M. Wilcox[d]
Узнагароды
Сайт cs.vu.nl/~ast/

Э́ндру Ст’юарт Танэнба́ўм (па-ангельску: Andrew Stuart Tanenbaum; нарадзіўся ў 1944 годзе) — прафэсар Унівэрсытэту Ўрые, дзе ўзначальвае групу распрацоўнікаў кампутарных сыстэм, доктар навук. Ён вядомы як аўтар Minix (вольная Unix-падобная апэрацыйная сыстэма для студэнцкіх лябараторыяў) для сваіх кніг і RFID-віруса. Таксама зьяўляецца галоўным распрацоўнікам пакета «Amsterdam Compiler Kit» — праграмнага забесьпячэньня, якое выкарыстоўваецца для напісаньня партатыўных кампілятараў. Удзельнічаў у распрацоўцы высокапрадукцыйнай размеркаванай апэрацыйнай сыстэмы Amoeba. Зьяўляецца дэканам міжунівэрсытэцкай школы асьпірантаў па кібэрнэтыцы і апрацоўцы выяваў (Advanced School for Computing and Imaging), якая займаецца дасьледаваньнямі ў вобласьці сучасных паралельных сыстэм, сыстэм апрацоўкі выяваў і разьмеркаваных сыстэм.

Ён адзначаны за яго пэдагагічную дзейнасьць як найболей важную[4]. У 1994 годзе яму была прысуджаная прэмія АСM Карла Ў. Карлстрама (па-ангельску: Karl V. Karlstrom) як выбітнаму выкладчыку. Э. Танэнбаўм уключаны ў сьпіс Who's Who in the World.

Танэнбаўм нарадзіўся ў Нью-Ёрку і вырас у Ўайт Плэйнз. Ён атрымаў навуковую ступень бакалаўра па фізыцы ў MIT у 1965 годзе. Ён атрымаў ступень доктара фізыкі ў Каліфарнійскім унівэрсытэце Бэрклі ў 1971 годзе. Пераехаў у Нідэрлянды жыць са сваёй жонкай, але захаваў сваё грамадзянства ў ЗША.

Ён выкладае курсы па арганізацыі кампутараў і апэрацыйных сыстэм, таксама атрымаў Ph.D.. Ён прызнаны за яго навуковыя кнігі па некаторых абласьцях інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, якая лічыцца стандартнай у дадзенай вобласьці, асабліва:

Таксама напісаў:

Кніга «Операционные системы: разработка и реализация» (па-ангельску: Operating System: Design and Implementation) і Minix [1] натхнілі Лінуса Торвальдса на стварэньне ядра Linux. У аўтабіяграфіі Just For Fun Торвальдс апісвае яе наступным чынам: «кніга, якая падняла мяне на новую вышыню».

Узнагароды і званьні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Удзельнік Асацыяцыі па вылічальнай тэхніцы (ACM)
  • Удзельнік Інстытута інжынэраў па электратэхніцы і электроніцы (IEEE)
  • Удзельнік Каралеўскай Нідэрляндзкай Акадэміі Мастацтва і Навук
  • Прафэсар Акадэміі
  • Суаўтар Best Paper для High Impact у 2006 IEEE Percom conference
  • Пераможца 2003 году TAA McGuffey Award для клясычнай навучальнай літаратуры
  • Пераможца 2002 году TAA Texty Award для новай навучальнай літаратуры
  • Узнагароджаны прэміяй ад Адмысловай групы па адукацыі ў вобласьці вылічальнай тэхнікі (ACM) за ўкладаньне ў адукацыю ў вобласьці вылічальнай тэхнікі
  • Намінант прэміі ад Асацыяцыі па вылічальнай тэхніцы ў 1994 годзе як выдатны пэдагог
  • Суаўтар у 1984 годзе ACM SOSP Distiguished Paper Award

Выступленьні на канфэрэнцыях

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Таненбаўм быў дакладчыкам на шматлікіх канфэрэнцыях, найболей нядаўнія зь іх

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]